Знайсці
12.09.2018 / 11:0332РусŁacБел

Па інтэрнэце гуляе КАРТА палітычных куміраў у еўрапейскіх краінах. Але ніхто не разумее, хто намаляваны ў Беларусі

У інтэрнэце зноў набывае папулярнасць «Мапа самых вядомых еўрапейскіх кіраўнікоў» (Map of most famous European rulers), што з'явілася год таму.

Ад Расіі — Пётр І, ад Польшчы — Ян ІІІ Сабескі, ад Літвы — Вітаўт, ад Францыі — Напалеон, ад Ісландыі — Хрысціян Х, ад Турцыі — Сулейман І Кануні, ад Швецыі — Густаў Адольф.

Пры гэтым у абмеркаваннях у інтэрнэце ніхто не разумее, хто намаляваны на тэрыторыі Беларусі.

Як высветлілася, гэта тураўскі князь Ізяслаў, старэйшы сын Яраслава Мудрага. Выбар, мякка кажучы, невідавочны.

Княжыў у Тураве, напэўна, з 1042 (заснавальнік дынастыі Ізяслаеічаў), а ў 1052 атрымаў і пасад у Ноўгарадзе. Пасля смерці бацькі (1054) стаў вялікім князем кіеўскім. У 1058 зрабіў паход і перамог заходнябалцкае племя голядзь. У 1067 з братамі Святаславам і Усеваладам ваяваў супраць полацкага князя Усяслава Брачыславіча, удзельнік Нямігскай бітвы (1067). У час перагавораў каля Оршы вераломна захапіў Усяслава ў палон і адправіў у цямніцу ў Кіеў. У выніку народнага паўстання ў 1068 годзе Ізяслаў Яраславіч скінуты з трона. У 1069 з дапамогай польскага караля Баляслава вярнуўся ў Кіеў, прагнаў Усяслава з Полацка і прызначыў на яго месца свайго сына Мсціслава Ізяславіча, а потым — Святаполка Ізяславіча. У 1073 вымушаны пакінуць Кіеў, у 1077 зноў захапіў кіеўскі трон. У Тураў на княжанне паслаў сына Яраполка Ізяславіча. Ізяслаў Яраславіч загінуў у міжусобнай барацьбе пад Чарнігавам. Адзін са складальнікаў «Рускай праўды».

Удакладненне. У першаснай версіі артыкула сцвярджалася, што на малюнку заслаўскі князь Ізяслаў, сын Рагнеды і Уладзіміра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930