Знайсці
12.09.2018 / 10:4114РусŁacБел

Белавія абнавіла сайт — абяцае танныя квіткі і магчымасць забраніраваць гатэль праз Букінг

Кампанія «Белавія» прэзентавала абноўлены выгляд сайта.

Галоўнае новаўвядзенне — з'яўленне тарыфа «абмежаваны эканом». Яго можна будзе абраць на некаторых рэйсах, і цана, як абяцаецца, будзе ніжэйшай на 10-17%. Колькасць такіх квіткоў будзе абмежавана.

Апроч таго, да сайта «Белавія» цяпер далучылі спасылку на міжнародную сістэму гатэляў «Букінг». Калі браніраваць жыллё праз яе, «Белавія» налічыць бонусныя балы на рахунак карыстальніка.

Сярод анансаваных новаўвядзенняў — магчымасць абменьваць і вяртаць квіткі анлайн, а таксама абіраць дадатковыя паслугі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031