Знайсці
12.09.2018 / 06:3328РусŁacБел

Украіна перакінула войскі да Азоўскага мора з-за «агрэсіі» Расіі

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны (УСУ) прыняў рашэнне аб узмацненні групоўкі войскаў на Азоўскім кірунку. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў Камандуючы сухапутнымі войскамі УСУ Сяргей Папко.

«У адказ на агрэсіўныя дзеянні Расійскай Федэрацыі ў Азоўскім моры, паводле рашэння Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны, узмоцнена групоўкі Узброеных Сіл, у тым ліку Сухапутных войскаў, на Азоўскім кірунку», — напісаў ён.

Камандуючы ўдакладніў, што гэта зроблена для «забеспячэння поўнага кантролю сітуацыі ў рэгіёне», а таксама для «падтрымкі дзеянняў карабельнай групоўкі» і «забеспячэння надзейнай абароны марскога ўзбярэжжа». «Арганізуем пастаянную прысутнасць і кантроль раёна сіламі агульнавайсковых брыгад і брыгад тэрытарыяльнай абароны, падраздзяленняў ракетных войскаў і артылерыі, падраздзяленняў армейскай авіяцыі», — удакладніў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930