Знайсці
11.09.2018 / 21:2747РусŁacБел

У Гданьску тры мясцовыя жыхары збілі беларускую сям'ю

Тры жыхары Гданьска збілі беларускую сям'ю, якая жыла па суседстве, паведамляе Gazeta Wybоrcza.

Беларуская сям'я пасялілася ў Гданьску сёлета ў маі. Практычна адразу пачаўся канфлікт — мясцовыя мужчыны 49, 50 і 52 гадоў сталі абражаць новых суседзяў.

Пацярпелы бок спрабаваў пазбегнуць канфрантацыі з нядобранадзейнымі суседзямі, але мужчыны абражалі беларусаў па нацыянальнай прыкмеце, калі сустракалі іх на лесвічнай клетцы ці на заднім двары.

На мінулым тыдні мужчыны напалі на суседа з Беларусі. Яны ўдарылі яго па галаве, пацягнулі за рукі, а таксама напалі на жонку, якая спрабавала яго абараніць.

Паліцыя затрымала нападнікаў. Іх абвінавачваюць у дыскрымінацыі, абразе і пагрозах, а таксама нанясенні цялесных пашкоджанняў.

Агрэсараў узялі пад варту. Ім пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930