Знайсці
11.09.2018 / 16:0923РусŁacБел

Абвінавачаны па справе Коржыча сяржант расказаў пра збіццё супрацоўнікамі КДБ

Сяржант Яўген Бараноўскі ў залі суда адмовіўся ад часткі паказаньняў, дадзеных падчас сьледзтва, піша Радыё Свабода.

11 верасьня на працэсе па справе аб сьмерці Аляксандра Коржыча пачаўся допыт абвінавачаных сяржантаў. Першым у судзе выступіў сяржант Яўген Бараноўскі, які камандаваў аддзяленьнем Коржыча. Яго допыт працягваўся больш за чатыры гадзіны, пасьля чаго пракурор у сувязі са значнымі рознагалосьсямі пачаў агучваць паказаньні Бараноўскага, дадзеныя ў першыя дні сьледзтва.

Бараноўскі амаль адразу пасьля гэтага паведаміў, што дадзеныя падчас сьледзтва паказаньні ня цалкам адпавядаюць рэчаіснасьці. Прычынай гэтага Бараноўскі назваў ціск з боку супрацоўнікаў КДБ.

«Мяне білі, пагражалі, — расказаў Бараноўскі ў залі суда. — Я дагэтуль хаджу ў прыбіральню з кроўю. Гэта ўсё адбывалася ў КДБ, я ня памятаю прозьвішчы супрацоўнікаў. Білі, аказвалі псыхалягічны ціск. Мяне прымушалі даць паказаньні, часткова непраўдзівыя. У прыватнасьці пра тое, што я дзяліўся грашыма зь іншымі сяржантамі. Я не рабіў гэтага. Ціск скончыўся пасьля пераводу на Валадарскага».

Бараноўскі таксама дадаў, што яўку з павіннай напісаў пад дыктоўку супрацоўнікаў КДБ

Алесь Пілецкі, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930