Знайсці
19.09.2018 / 07:585РусŁacБел

22 верасня — экскурсія да замка Чорнай Панны

Дуды - Іўе - Ліпнішкі - Тракелі - Геранёны - Суботнікі - Жэмыслаў.

Хто не чуў поўную рамантызму і драмы гісторыю кахання Барбары Радзівіл і караля Жыгімонта Аўгуста!

Яны абвянчалася таемна. Цэлы год польскія арыстакратыне хацелі прызнаваць Барбару, вялікую княгіню літоўскую, сваёй каралевай. Яна пражыла зусім нядоўга, ёсць падставы меркаваць, што яе атруцілі…

Несуцешны Жыгімонт пахаваў каханую ў Вільні, у крыпце Кафедральнага касцёла. З часам пайшлі чуткі, што цень Барбары з'яўляецца ў Нясвіжскім замку. Так з'явілася легенда пра Чорную Панну Нясвіжа.

Праўда, няма ніводнага сведчання, што Барбара наведвала Нясвіж. Яна была роднай сястрой Мікалая Радзівіла Рудога, іх рэзідэнцыя знаходзілася ў Біржах. У маладыя гады князёўна жыла ў Вільні. Але ёсць у Беларусі замак, дзе сапраўды жыла Барбара Радзівіл, калі была замужам за адным з самых багатых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага…

Туды і накіруецца экскурсія, на якую запрашае ўсіх ахвотных фонд «Краіна замкаў».

Першы пункт маршрута - касцёл Нараджэння Панны Марыі ў вёсцы Дуды. Драўляны храм захаваўся ад 1772 года, гэта яскравы помнік народнай архітэктуры.

А за некалькі кіламетраў ад Дудаў месціцца «беларускі Іерусалім» - Іўе.

У гэтым невялікім мястэчку ёсць праваслаўны і каталіцкі храмы, стаіць татарская мячэць і будынак іудзейскай сінагогі. А бласлаўляе горад Хрыстос, які велічна ўзвышаецца над Іўем.

Праз Ліпнішкі экскурсійны аўтобус скіруецца ў Тракелі, мястэчка, дзе стаіць санктуарый Маці Божай. На выгляд 250-гадовы касцёл не стварае надзвычайнага ўражання, але ў храме знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай, да якой кожнае лета сцякаюцца тысячы пілігрымаў.

Архітэктура ж неагатычных касцёлаў, Казіміра ў Ліпнішках і Уладзіслава ў Суботніках, выклікае непадробнае захапленне.

Нарэшце, Геранёны, дзе ад 1537 да 1542 жыла легендарная Барбара Радзівіл, зайшоўшы замуж за навагрудскага ваяводу Станіслава Гаштольда.

А пасля смерці Станіслава Барбара стала ўдавой, і ў яе закруціўся раман з каралевічам Жыгімонтам Аўгустам. Ад старадаўняга замка Гаштольдаў да нашых дзён дайшлі адно руіны, але замкавы касцёл Святога Мікалая напэўна яшчэ памятае споведзі Барбары.

Фота Вікіпедыя.

А скончыцца экскурсія ў суседнім Жамыслаўі, дзе захаваўся цудоўны палац Умястоўскіх, копія каралеўскага палаца ў Лазенках у Варшаве. 

Запісацца ў вандроўку да замка Барбары Радзівіл можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930