Знайсці
11.09.2018 / 14:365РусŁacБел

Расія і Беларусь урэгулявалі сітуацыю з фальсіфікатам малочнай прадукцыі

Расія і Беларусь урэгулявалі сітуацыю з фальсіфікатам малочнай прадукцыі, заявілі ў прэс-службе віцэ-прэм'ера РФ Аляксея Гардзеева па выніках яго сустрэчы з беларускім калегам Міхаілам Русым.

Па выніках дадатковых праверак беларускай малочнай прадукцыі высветлілася, што неадпаведнасць стандартам не з'яўляецца крытычнай, тавар не ўяўляе пагрозы для здароўя грамадзян.

Адзначаецца, што Беларусь узгадніла з Расіяй рэестр прадпрыемстваў, якія маюць права на пастаўку адпаведных тавараў на расійскі рынак. Заключана пагадненне аб дадатковым тэхналагічным кантролі прадукцыі, якое дапоўніць дзейныя з сакавіка «дарожныя карты» па працэдуры зняцця ўзаемных абмежавальных мер па пастаўках прадукцыі жывёлагадоўлі.

Расія неаднаразова знаходзіла парушэнні ў малочных прадуктах, якія пастаўляюцца з Беларусі. Так, у сакавіку кіраўнік Мінсельгаса Аляксандр Ткачоў паабяцаў змагацца «да апошняга патрона» з малочным фальсіфікатам і ініцыяваў маштабную праверку на расійскім малочным рынку.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930