Знайсці
11.09.2018 / 17:12РусŁacБел

Тры цікавосткі, якіх можна чакаць ад Apple

Амерыканскі вытворца культавых дэвайсаў правядзе ў сераду буйную прэзентацыю.

Кампанія Apple рыхтуецца паказаць 12 верасня чарговыя навінкі. Як звычайна, імпрэза ахутана таямнічасцю і разнастайнымі чуткамі. Вось тры магчымыя цікавосткі, якія (верагодна, але не абавязкова) кампанія можа вынесці на суд публікі:

Разумны гадзіннік з электракардыяграмай

Як чакаецца, смарт-гадзіннік Apple Watch атрымае больш тонкі корпус, а вось цыферблат (ці яго лепей назваць экранам?) будзе павялічаны. Ходзяць чуткі, што ў гадзінніку таксама будзе ўбудаваны адмысловы сэнсар, з дапамогай якога ўладальнік зможа зняць уласную электракардыяграму.

iPhone з дзвюма сімкамі

Не выключана, што з'явіцца мадэль «яблычнага» смартфону з дзвюма сім-картамі. Рэч у тым, што двухсімкавыя апараты вельмі папулярныя ў Азіі, якая з'яўляецца важным і вельмі вялікім рынкам, але Apple пакуль што такіх не вырабляе.

Даражэйшая мадэль iPhone X можа атрымаць яшчэ большы экран. Таксама можа з'явіцца бюджэтная мадэль у розных колерах корпусу, але з меней «наварочаным» дысплеем.

iPad без кнопкі

За апошнія гады тэлефоны Apple згубілі свае фірмовыя кнопкі-гузікі home, што дало магчымасць павялічыць памер экрану. Цалкам верагодна, што такі самы лёс нападкае і планшэты iPad. Зрэшты, не факт — у апошнія гады кампанія часцей прэзентавала планшэты ды камп'ютары на асобнай прэзентацыі ў кастрычніку.

Дарэчы, Apple сцвярджае, што ва ўсім свеце працуе 1,3 мільярда актыўных прыладаў вырабніцтва гэтай кампаніі. Больш за палову выручкі прыносяць продажы iPhone. У апошні час рэалізацыя дэвайсаў Apple пачала запавольвацца, а вось прыбытак ад воблачных сервісаў накшталт магазіну праграмаў App Store, сховішча файлаў iCloud і музычнага сэрвісу Apple Music імкліва расце.

Руслан Гаёк паводле FT.com, Wired

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930