Знайсці
11.09.2018 / 14:1716РусŁacБел

Лукашэнка пра стан медыцыны: Людзі скардзяцца, чэргі ў паліклініках, хамства з боку дактароў павальнае

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад кіраўніцтва сістэмы аховы здароўя ўжо да пачатку наступнага года кардынальна вырашыць усе выяўленыя праблемныя пытанні ў гэтай сферы. Пра гэта стала вядома сёння па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, піша БелТА.

Як было адзначана, неабходнасць такой размовы на ўзроўні кіраўніка краіны наспела даўно, бо праблемы назапашваліся. Аднак на фоне гучных дасягненняў і поспехаў у айчыннай медыцыне своечасова не былі заўважаныя хібы і недахопы ў рабоце галіны, якія месцамі перараслі ў сістэмныя правапарушэнні.

«Напэўна, вось гэтыя поспехі і пахвала з боку міжнародных арганізацый, СААЗ і гэтак далей вам закружылі галаву. Падумаеш, дробязь нейкая … Людзі скардзяцца, чэргі ў паліклініках, хамства з боку дактароў павальнае. Адкрыйце любое СМІ, у інтэрнэт паглядзіце, сацыяльныя сеткі — вы там ўбачыце сваю працу», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

«Пры ўсіх сацыялагічных апытаннях, які ні правядзеш, як мінімум у пяцёрку негатыву вы заўсёды трапляеце. Скардзяцца на абыякавасць, дрэннае стаўленне, асабліва там, дзе людзі лечацца, — на месцах, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Хірургія, гінекалогія, тэрапія, кардыялогія… Знаходзяцца на лячэнні звычайныя людзі. Паглядзіце на іх, як яны рэагуюць на вашу працу, — там праблем дастаткова, а вы па вярхушках паляцелі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930