Знайсці
11.09.2018 / 12:0413РусŁacБел

МУС пра затрыманні ў Гарадзеі: канфіскаваныя выбуховыя пакеты, 5 аўтаматаў, 10 вінтовак, 28 гранат, тысячы патронаў

mvd.gov.by

МУС пацвердзіла інфармацыю аб затрыманні Леаніда Штэйна, начальніка ЦЭЦ Гарадзейскага цукровага камбіната. Калі машыну Штэйна спынілі супрацоўнікі ДАІ, у салоне знаходзіўся цэлы арсенал — цюнінгаваны аўтамат Калашнікава, пісталеты Макарава і ТТ, вінтоўка нявысветленай мадэлі, ручныя гранаты, выбуховыя пакеты. У дачыненні да кіраўніка заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 295 КК Беларусі (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Акрамя таго, затрыманы таксама чалавек з блізкага атачэння Леаніда Штэйна.

У панядзелак стала вядома аб затрыманні 48-гадовага начальніка ЦЭЦ Гарадзейскага цукровага камбіната Леаніда Штэйна. Усю суботу ў пасёлку ішлі ператрусы: сілавікі прыйшлі ў кватэру Штэйна, у яго рабочы кабінет і гараж. Менавіта ў іх выявілі ў сейфах цэлы склад баявой зброі.

Сёння на афіцыйным сайце МУС з'явілася інфармацыя аб дадзенай крымінальнай справе.

— У ходзе правядзення аператыўнай камбінацыі вечарам 7 верасня ў аграгарадку Краснае Гомельскага раёна супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль, якім кіраваў жыхар г.п. Гарадзея Мінскай вобласці. Пры аглядзе транспартнага сродку праваахоўнікі выявілі цюнінгаваны аўтамат Калашнікава з прыстасаваннем для бясшумнай стральбы, пісталеты Макарава і ТТ, па некалькі падрыхтаваных магазінаў да пералічанай зброі, вінтоўку нявыяўленай мадэлі, 4 ручныя гранаты, 3 выбуховыя пакеты і сотні патронаў рознага калібру, — паведамляе сайт МУС.

mvd.gov.by

Гомельскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 295 КК Беларусі (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Цяпер Леанід Штэйн знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Сілавікі таксама пацвердзілі інфармацыю аб тым, што ў кватэры затрыманага, гаражы і службовым кабінеце прайшлі ператрусы.

— Вартавыя парадку канфіскавалі там зарэгістраваную зброю: два наразныя карабіны, чатыры гладкаствольныя стрэльбы і два пісталеты, а таксама незаконна захоўваліся кулямёт, 5 аўтаматаў, 10 вінтовак, 10 пісталетаў, 28 гранат, 265 выбуховых прылад, каля 2 кг выбуховых рэчываў і каля 10 тысяч патронаў рознага калібру, — паведамляе МУС.

Леанід Штэйн не адзіны фігурант крымінальнай справы. Таксама затрыманы чалавек з яго блізкага атачэння, у яго доме ў Брэсцкай вобласці выяўлены зарэгістраваны наразны стары карабін, гладкаствольная стрэльба і 3 вінтоўкі, 3 гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы і 381 патрон рознага калібра. Уся канфіскаваная зброя і боепрыпасы накіраваны для правядзення комплексных экспертыз.

— У цяперашні час рэалізуюцца аператыўна-вышуковыя і следчыя мерапрыемствы па высвятленні крыніц паходжання такога шырокага арсенала і магчымых саўдзельнікаў фігуранта ў незаконным абароце зброі, — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Аб Леанідзе Штэйне жыхары пасёлка Гарадзея адгукаюцца як пра замкнёнага чалавека, блізкіх сяброў у мужчыны няма, з мамай не размаўляў шмат гадоў, зносіны з суседзямі зводзілася да «добры дзень — да пабачэння». Захапляцца зброяй стаў пасля арміі.

— Штэйн быў захоплены вырабам халоднай зброі, сам бачыў, як гадоў 15 таму на заводзе ён рабіў нажы і самаробны пісталет. Зброяй стаў захапляцца пасля войска, — распавядаў TUT.BY сусед затрыманага.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930