Знайсці
10.09.2018 / 22:5829РусŁacБел

Лідар расійскіх камуністаў Зюганаў прапанаваў неадкладна прыняць у склад Расіі «ЛНР» і «ДНР»

Кіраўнік расійскіх камуністаў Генадзь Зюганаў заявіў, што Уладзіміру Пуціну неабходна прызнаць Данбас тэрыторыяй Расіі, паведамляе «РІА Новості».

«Што тычыцца Данбаса, я б на месцы прэзідэнта прыняў бы [яго ў склад Расіі] неадкладна б, неадкладна. Спыніцца гэты бандытызм вельмі хутка», — сказаў ён.

Зюганаў дадаў, што спачатку неабходна прызнаць самаабвешчаныя Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі, як раней Паўднёвую Асецію і Абхазію. Ён адзначыў, што ў Данбасе пражываюць сваякі і сябры расіян. Гэты рэгіён будавала «ўся савецкая краіна», падкрэсліў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930