Знайсці
10.09.2018 / 19:226РусŁacБел

Два падлеткі падрапалі 18 машын на паркоўцы ў Жодзіне

Два падлеткі пашкодзілі пакрыццё 18 машын на паркоўцы ў Жодзіне, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама. Аўтамабілі на гэтай паркоўцы пакідаюць пераважна працаўнікі БелАЗа. Менавіта яны пачалі адзін за адным звяртацца ў міліцыю з нагоды пашкоджання пакрыцця сваіх машын.

Усяго зламыснікі пашкодзілі 18 машын. Дзесці проста правялі вострым прадметам, цвіком або ключом, уздоўж кузава аўтамашыны, а на некаторых зрабілі надпісы або малюнкі.

Жодзінскі ГАСК распачаў крымінальную справу па ч.2 арт.339 КК Беларусі (злоснае хуліганства)

Да злачынства датычныя два падлеткі каля 14 гадоў.

Міліцыя просіць усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне падлеткаў, патэлефанаваць у Жодзінскі ГАУС па тэлефонах: (8-01775) 3-34-44, (8-029) 618-34-44, 507-71-34 або 102.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера