Знайсці
10.09.2018 / 18:18127РусŁacБел

Адзін з кіраўнікоў Акадэміі навук: Магчыма, іншапланетныя прышэльцы ўжо сярод нас

Кіраўнік апарата Нацыянальнай Акадэміі навук Пятро Віцязь выступіў з палымянай прамовай на XXXI Міжнародным кангрэсе Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, які праходзіць у Мінску. У сваім выступе ён не выключыў, што жыццё на Зямлі ўзнікла дзякуючы прышэльцам з космасу.

Пятро Віцязь. Фота belta.by.

«Наша Ніва» паразмаўляла з Пятром Віцязем пра ягоную тэорыю.

«Магчыма, калісьці такое і дакажуць. Я проста лічу, што гэта адна з гіпотэз, якая магчымая. Асабіста я веру ў такое, інакш бы такое не казаў. Тэорыя Дарвіна не пацвярджаецца дадзенымі эвалюцыі, якія вывучаюцца навукоўцамі. Таму я прытрымліваюся іншай тэорыі.

Зямля засялялася не па тэорыі Дарвіна. Я лічу, што гэта было зроблена людзьмі, якія прыехалі з іншых планет. Гэта маё меркаванне асабістае, а не Акадэміі навук», — сказаў Пятро Віцязь.

«Навукоўцы мяркуюць, што такіх планет, як Зямля, у галактыцы больш за сотню. Вы ж чыталі фантастыку? Нават таго ж Бяляева. Мы чыталі яго ў дзяцінстве і захапляліся, а сёння гэта стала часткай нашага жыцця. Так і тут можа быць!» — працягвае навуковец.

Пятро Віцязь кажа, што сам не робіць даследаванні па гэтай тэме, проста мае ўласнае меркаванне: «На многіх скалах маюцца артэфакты, дзе намаляваныя спадарожнікі, касмічныя ракеты, касманаўты ў скафандрах, адкуль яны ўзяліся?

Гэта адзін з доказаў таго, што ў нас на Зямлі пабывалі госці з іншых планет. Ці знаходзяць шкілеты чалавека, якія нашмат большыя за шкілеты звычайных людзей. Кім яны былі? Шмат чаго ёсць…»

«Магчыма, і піраміды егіпецкія іншапланетнікі будавалі. Ёсць шмат загадак чалавецтва, якія не даказаныя да гэтага часу», — распавядае Пятро Віцязь.

Мы спыталі, ці верыць навуковец у тое, што бліжэйшым часам можа адбыцца кантакт зямлян з іншапланетнымі цывілізацыямі? «Чаму не? Канечне, можа быць! Толькі я не ведаю, на якой мове яны будуць гаварыць. А, можа, такі кантакт ужо і быў?» — «Дык можа, яны ўжо сярод нас?» — «Так-так. Можа, яны сярод нас. Усё можа быць».

***

Пятро Віцязь нарадзіўся ў 1936 годзе ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Ён вучоны ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў, тэхналогій і машынабудавання. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1986). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991). Ад 1997 да 2012 быў намеснікам кіраўніка Акадэміі навук.

Апытанка

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930