Даслаць навіну
Знайсці
10.09.2018 / 17:41 11

Чарачэнь, Спарыш, Смілевіч… Пабудаваць кар’еру ў апазіцыйных партыях і рухах можна за некалькі месяцаў

Недахоп людзей і сродкаў падштурхоўваюць да таго, што новыя людзі вельмі імкліва будуюць кар’еры і прасоўваюцца па іерархічных лесвіцах у апазіцыйных партыях.

Павялічыць выяву

Сяргей Чарачэнь. Фота svaboda.org.

33-гадовы Сяргей Чарачэнь, відаць па ўсім, зменіць ля стырна Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Станіслава Шушкевіча. Гэта бізнэсовец, які раней з’яўляўся сябрам афіцыйнай камуністычнай партыі. Напрыканцы 2017 года Чарачэнь стаў сябрам БСДГ, а ўжо сёлета мае ўзначаліць арганізацыю. Шушкевіч кіраваў партыяй ад 1998 года.

Былы палітвязень і бізнэсовец Сяргей Скрабец таксама амаль імгненна стаў у БСДГ кіраўніком мінскай філіі, а таксама ўзначаліў выбарчы штаб партыі.

Можна ўспомніць, што гэта не першы выпадак, калі ў сацыял-дэмакратычных партыях чалавек звонку так хутка падымаецца на самую вяршыню. У 2005 годзе былы рэктар БДУ Аляксандр Казулін толькі ўступіў ў БСДП і адразу стаў кіраўніком.

Тады ў Казуліна быў фінансавы патэнцыял, яму для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах патрэбна была палітычная сіла, якую ён знайшоў у выглядзе сацыял-дэмакратаў. Фактычна гаворка вялася пра куплю партыі. «Партыя двойчы не прадаецца», — казаў пазней былы спікер Вярхоўнага Савета Мечыслаў Грыб.

Не стала тут выключэннем і незарэгістраваная Сацыял-дэмакратычная партыя Мікалая Статкевіча. Генеральным сакратаром партыі стаў 31-гадовы Сяргей Спарыш, які да гэтага прабыў у структуры ўсяго пару месяцаў. Спарыш запомніўся сваімі рэзкімі выказваннямі аб прыхільніках правядзення канцэрту на Дзень Волі.

Паўгода пабыла ў «Моладзі БНФ» Ганна Смілевіч перад тым, як узначаліць арганізацыю. Аднак там быў сапраўды вялікі конкурс. І за Смілевіч галасавалі дэлегаты, а не абіралі на безальтэрнатыўнай аснове.

Былы кіраўнік Партыі зялёных Лёлік Ушкін (Алег Новікаў) кажа, што ў 2007 годзе стаў старшынёй, бо партыя шукала актыўнага чалавека ў Мінску. Гэта было адзіным патрабаваннем. Сам Ушкін уступіў у Партыю зялёных у 2003 годзе.

«Гэта была мёртвая рэгіянальная партыя, якая для таго, каб ажывіць яе, шукала чалавека ў Мінску. Знайшоўся я», — кажа Ушкін. Зялёнымі ён пакіраваў да 2015 года.

Зміцер Панкавец

3
LMI / адказаць
11.09.2018 / 11:19
Вось такая ў нас апазіцыя пад крылом рэжыма - бізнес і нічога асабістага
4
523 / адказаць
11.09.2018 / 14:23
LMI, а чаго ты тут плявузгаеш, - ствары нешта сваё, што прывядзе беларускi народ да рэальнага дабрабыту i сапраýднай незалежнасьцi.
2
што прывядзе беларускi народ да рэальнага дабрабыту / адказаць
11.09.2018 / 15:02
Ужо стварылі. Беларускую Дзяржаву!Не памяняйце на расейскія лапці, з такім падыходам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30