Знайсці
10.09.2018 / 17:004РусŁacБел

Трамп хоча напісаць яшчэ адну кнігу

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў у Twitter кнігу Боба Вудварда «Страх: Трамп у Белым доме» і паабяцаў напісаць сваю.

«Кніга Вудварда з'яўляецца жартам — проста яшчэ адно нападзенне на мяне, цяпер з дапамогай непацверджаных, неназваных і ананімных крыніц. Многія ўжо заявілі, што іх цытаты, як і кніга, выдуманыя. Дэмакраты цярпець не могуць прайграваць. Я напішу сапраўдную кнігу!» — гаворыцца ў паведамленні.

Трамп заявіў, што прыведзеныя ў кнізе цытаты з'яўляюцца «падробкай» і ўводзяць грамадскасць у зман.

Трамп з'яўляецца аўтарам больш чым дзесяці кніг, сярод якіх «Мастацтва выжывання», «Думай як мільярдэр. Усё, што варта ведаць пра поспех, нерухомасць і жыццё наогул», «Знявечаная Амерыка: Як зрабіць Амерыку зноў вялікай», «Трамп ніколі не здаецца. Як я ператварыў мае самыя вялікія праблемы ў поспех».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера