Знайсці
10.09.2018 / 20:01РусŁacБел

Паміж Аманам і Мальдывамі — беларускі пашпарт стаў 52 з 89 па бязвізавых магчымасцях

Беларускі пашпарт заняў 52 месца з 89 па спектру магчымасцяў у рэйтынгу Global Passport Power Rank 2018.

У прыватнасці, пашпарт грамадзяніна Беларусі гарантуе бязвізавы доступ у 43 краіны. Яшчэ ў 38 краінах беларусы могуць атрымліваць візу па прыбыцці, а для паездак у 117 краін павінны афармляць візу загадзя.

Таксама 52 месца ў рэйтынгу займае пашпарт Амана.

На 51 пазіцыі знаходзяцца Мальдывы, а на 53 пазіцыі — Тайланд і Казахстан.

Лепшыя, чым у Беларусі, пазіцыі ва ўсіх нашых суседзяў. Польшча, Літва і Латвія дзеляць 6-7 месца ў глабальным індэксе (119 «бязвізавых» краін), украінскі пашпарт займае 24 месца (90 «бязвізавых» краін), расійскі пашпарт — на 36 месцы ў рэйтынгу (79 «бязвізавых» краін).

Першае месца ў рэйтынгу, як і ў мінулым годзе, заняў пашпарт Сінгапура — яго ўладальнікі могуць падарожнічаць без віз у 127 краінах, і толькі ў 32 павінны афармляць візу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера