Знайсці
10.09.2018 / 14:54РусŁacБел

За буйны хабар затрыманы кіраўнік адной з раённых ЖКГ

Па падазрэнні ў атрыманні хабару затрыманы кіраўнік прадпрыемства «ЖКГ № 1 Фрунзенскага раёна Мінска» Андрэй Арлоўскі. Інфармацыю пацвердзілі ў Следчым камітэце, піша Tut.by.

Дырэктара раённага ЖКГ затрымалі проста на працоўным месцы 31 жніўня. Яго падазраюць у атрыманні буйнога хабару на тысячы долараў.

У прыёмнай прадпрыемства кажуць, што дырэктара на месцы няма і «не будзе», але ўдакладняць прычыну катэгарычна адмаўляюцца. Цяпер абавязкі Арлоўскага выконвае адна з намеснікаў; афіцыйна кіраўнік знаходзіцца ў адпачынку — яго аформілі яшчэ да затрыманьня. Куды прапаў супрацоўнік, не ведаюць толкам і ў «Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы»: там патлумачылі, што афіцыйных дакументаў пакуль не атрымлівалі.

Гаворка ідзе пра крымінальную справу, пацвердзіла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова:

«З Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК паступіла крымінальная справа па ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (Атрыманне хабару). Яна прынята да далейшай вытворчасці Следчым камітэтам», - удакладніла яна. Іншыя падрабязнасці будуць абвешчаныя пазней.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера