Знайсці
10.09.2018 / 13:329РусŁacБел

Дзе працуюць камандзіры, адхіленыя пасля суіцыдаў салдатаў

На днях былы начальнік 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра ў Печах, палкоўнік Канстанцін Чарнецкі выступаў у судзе ў якасці сьведкі. Ён прыйшоў на працэс па справе аб гібелі радавога Аляксандра Коржыча, каб даць паказанні.

Як стала вядома TUT.BY з крыніц, знаёмых з сітуацыяй, Чарнецкі ўзначаліў адно з упраўленняў ў Міністэрстве абароны.

Пасля трагедыі ў Печах, калі ў падвале медыцынскай роты быў знойдзены труп радавога Аляксандра Коржыча з майкай на галаве і звязанымі нагамі, начальнік 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных сілаў быў адхілены ад пасады.

Ва Узброеных сілах таксама застаўся служыць былы камандзір вайсковай часткі 25849 Барысава Уладзімір Жылевіч, дзе ў сакавіку 2017 года скончыў жыццё самагубствам Арцём Басцюк.

Зараз ён камандзір в/ч 33196 у Барысаве. У самой частцы гэтую інфармацыю пацвердзілі, аднак размаўляць з журналістамі Уладзімір Валер'евіч не стаў.

— Мы можам пацвердзіць, што і Канстанцін Чарнецкі, і Уладзімір Жылевіч у свой час былі вызваленыя ад займаных пасадаў, у далейшым прызначаныя на ніжэйшыя пасады. Усё астатняе — гэта службовая інфармацыя, — пракаментаваў TUT.BY Уладзімір Макараў, афіцыйны прадстаўнік Мінабароны.

Кацярына Барысевіч, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера