Знайсці
10.09.2018 / 13:1016РусŁacБел

ФСБ затрымала члена ІД, які нібыта планаваў забойства аднаго з лідараў «ДНР» па заданні СБУ

ФСБ паведаміла аб затрыманні ў Смаленскай вобласці ураджэнца Дагестана па падазрэнні ў членстве ў тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава» і ў тым, што ён па заданні СБУ планаваў забойства аднаго з лідараў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

Заданне забіць аднаго з лідараў ДНР яму далі ў Службе бяспекі Украіны і кіраўнікі «Правага сектара». Каго менавіта планаваў забіць затрыманы, не ўдакладняецца. ФСБ адзначае, мэтай Магамедава быў «камандзір аднаго з падраздзяленняў узброеных сіл ДНР, які пражывае ў Смаленскай вобласці».

Як сцвярджаюць у ФСБ, Магамедаў прызнаўся, што «на тэрыторыі Украіны нацыянальнымі спецслужбамі аказваецца актыўная дапамога» тэрарыстам ІД «у гарантаванні іх бяспекі, фінансаванні, прадастаўленні зброі і выбуховых рэчываў» для арганізацыі тэрактаў у Расіі. Таксама, па словах затрыманага, украінскія спецслужбы выкарыстоўваюць тэрарыстаў для «ліквідацыі лідараў апалчэння самаабвешчанай Луганскай і Данецкай народных рэспублік».

Пры вобшуку ў Магамедава знайшлі самаробнае выбуховае прыстасаванне магутнасцю 1,5 кілаграм у трацілавым эквіваленце, пісталет з прыстасаваннем для бясшумнай стральбы і боепрыпасы да яе. На яго завялі крымінальную справу.

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930