Даслаць навіну
Знайсці
09.09.2018 / 22:00 25

«Вы расіянін… прасоўвайце сваіх далей, я скончыў»: беларускі баец Андрэй Арлоўскі зладзіў дэмарш у эфіры расійскага канала ВІДЭА

Байцоўская супольнасць і фанаты адзінаборстваў абмяркоўваюць дэмарш беларуса Андрэя Арлоўскага ў эфіры расійскага канала «Матч ТБ», калі баец пакінуў жывую трансляцыю праз непавагу вядучых. 

Сітуацыя наступная: 15 верасня Арлоўскага чакае бой з прадстаўніком Расіі Шамілем Абдурахімавым. Расійскія журналісты запрасілі беларускага байца ў студыю напярэдадні боя, але канструктыўнай размовы не задалося. 

Вядучыя ўзяліся разважаць, чаму Арлоўскага не звальняюць з байцоўскай лігі праз узрост (байцу 39 гадоў), на экране ў гэты момант круцілі кадры найбольш разгромных паразаў Андрэя. 

«Вы гэта ў жывым эфіры паказваеце?», — спытаў ён. 

На станоўчы адказ Арлоўскі падняўся і заявіў, што яму няма пра што гаварыць з журналістамі. 

«Давайце скончым інтэрв'ю. Такое ўражанне, што вы пампуеце [у кантэксце — прасоўваеце] толькі расійскіх байцоў, і ў нейкі момант гэта… ну… давайце проста скончым. Вы расіянін… Прасоўваеце? Ну прасоўвайце далей, я скончыў», — адрэзаў Арлоўскі. 

АЯ

0
гыгыгы. / адказаць
10.09.2018 / 13:32
Пашанцавала вядучым.
У тым сэсне, што гэта быу Арлоуски, а не Тайсан напрыклад. Той за словам у карман не лез увогуле - пачули б аб сябе многа цикавага и сядзели б потым абцякали и мычали. як так нельга.
Андрэю перамоги.
2
ivan / адказаць
10.09.2018 / 13:40
Всё правильно он сделал. Такое возникает ощущение, что беспардонность(самое мягкое стала у них национальной идеей...За неспособностью найти что-то в себе лучшее?
0
гыгыгы. / адказаць
10.09.2018 / 13:52
Дарэчы з иаго што я бачыу Шамиль неблага б е насустрач и добра адчувае сабя у барацьбе. Суперник даволи небяспечны, але Анрэй павинен яго перамагаць, канечне.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31