Знайсці
09.09.2018 / 18:0142РусŁacБел

На фінішы Мінскага паўмарафона бегуна з бел-чырвона-белым сцягам зацягнулі ў аўтазак ФОТА

Уладзь Сташкевіч фінішаваў на дыстанцыі 21,1 км і адразу быў затрыманы АМАПам.

Паўмарафон-2018. Фота Уладзіславы Хаўратовіч.

— Усю дыстанцыю я прабег з бел-чырвона-белым сцягам. Людзі падтрымлівалі, фатаграфаваліся, крычалі «Жыве Беларусь!» Кожныя пяць хвілін, як і летась, — расказаў малады чалавек «Салiдарнасцi». — Атрымаў медаль, пасля чаго мяне ўзялі пад рукі — я ж быў знясілены — і павалаклі ў аўтазак. Там паўгадзіны дапытвалі людзі ў цывільным — пыталіся, маўляў, навошта табе гэта трэба, навошта ты гэта зрабіў?

Потым яго павезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна, дзе склалі два пратаколы і пратрымалі каля трох гадзін.

— Копій пратаколаў не выдалі і канфіскавалі сцяг. Хацелі трымаць і надалей, але мне стала кепска — я ж з самай раніцы пасля паўмарафона нічога не еў і амаль не піў. Цяпер, як сказалі ў міліцыі, будуць вырашаць, ці ёсць у маіх дзеяннях склад правапарушэння.

Салідарнасць

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930