Знайсці
09.09.2018 / 16:1315РусŁacБел

Прэзідэнт Малдовы Дадон трапіў у аварыю ФОТЫ, ВІДЭА

Фота: protv.md

Дзве машыны з картэжу прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона трапілі ў аварыю 9 верасня на трасе Кішынёў—Калараш, перадае newsmaker.md. У адным з аўтамабіляў знаходзіўся прэзідэнт і двое членаў яго сям'і.

Адзін з аўтамабіляў картэжу сутыкнуўся з грузавіком птушкафабрыкі і перакуліўся.

Фота: protv.md

Паліцыя пацвердзіла факт аварыі, але адмовілася ўдакладніць дэталі. «Дзве машыны з афіцыйнага картэжу прэзідэнта краіны трапілі ў ДТЗ. Людзям, якія знаходзіліся ў аўтамабілях, аказалі медыцынскую дапамогу», — сказалі праваахоўнікі.

Фота: protv.md

У бальніцы хуткай дапамогі выданню  Ziarul de Garda пацвердзілі, што Дадона прывезлі ў бальніцу разам з яго маці, Галінай Дадон.

Як распавёў Publika TV кіраўнік Дзяржаўнай службы абароны і аховы Анатол Гора, прэзідэнт знаходзіцца ў нармальным стане. Разам з ім у бальніцу таксама прывезлі двух супрацоўнікаў службы аховы. Усім аказана першая медыцынская дапамога.

Паліцыя пацвердзіла факт аварыі, але адмовілася ўдакладніць дэталі.

«Дзве машыны з афіцыйнага картэжу прэзідэнта краіны трапілі ў ДТЗ. Людзям, якія знаходзіліся ў аўтамабілях, аказалі медыцынскую дапамогу», — сказалі праваахоўнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930