Знайсці
09.09.2018 / 13:5010РусŁacБел

Матвіенка пабывала ў КНДР і перадала Кім Чэн Ыну пасланне ад Пуціна ФОТА

Савет федэрацыі Расіі апублікаваў кадры з сустрэчы спікера верхняй палаты парламента Валянціны Матвіенка і лідара КНДР Кім Чэн Ына. Фата з сустрэчы РБК атрымаў ў прэс-службе Савета Федэрацыі.

Фота: прэс-служба Савета Федэрацыі

У суботу, 8 верасня, Матвіенка правяла перамовы з Кім Чэн Ынам. Яна паведаміла, што перадала кіраўніку КНДР пасланне ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Паводле яе слоў, паўночнакарэйскі лідар выказаў гатоўнасць наведаць Расію для сустрэчы з Пуціным. Аднак, іх сустрэчу не ўдасца правесці на Усходнім эканамічным форуме ва Уладзівастоку праз шчыльны графік кіраўніка КНДР.

Пазней паўночнакарэйскае агенцтва ЦТАК раскрыла змест паслання Пуціна і расказала, што яно было прысвечана 70-годдзю стварэння Паўночнай Карэі. «З задавальненнем адзначаю дружалюбны характар адносін, якія існуюць паміж Расійскай Федэрацыяй і КНДР», — гаворыцца ў пасланні прэзідэнта Расіі.

Прапанову наведаць Расію Кім Чэн Ыну ў маі перадаў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў. Пазней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў распавёў, што ў якасці магчымай пляцоўкі для перамоваў Пуціна і Кім Чэн Ына разглядаюць Усходні эканамічны форум, які пройдзе ва Уладзівастоку з 10 па 12 верасня.

Як цяпер стала зразумела, сустрэча Кім Чэн Ына з Пуціным зноў адклалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930