Даслаць навіну
Знайсці
09.09.2018 / 09:21 20

«Ты [суддзя] хлус. Ты больш не з'явішся на маім корце, пакуль жывы»: Серэна Уільямс са скандалам прайграла US Open

Японка Наомі Осака выйграла Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе, абыграўшы легендарную Серэну Уільямс. Але гледачам матч запомніцца, хутчэй, канфліктам раззлаванай амерыканкі і суддзяў падчас аднаго з самых драматычных фіналаў у гісторыі US Open.

Вырашальная сустрэча турніру ў Нью-Ёрку паміж Осакай (20-ы нумар пасеву) і Уільямс (17) завяршылася ў суботу з лікам 6:2, 6:4. 20-гадовая Осака, такім чынам, стала першай японкай, якая змагла заваяваць тытул на турніры серыі «Вялікага шлема». Па дарозе да фіналу яна выйграла ў беларусак Сасновіч і Сабаленка.

Серэна Уільямс адмовілася паціснуць руку суддзіКарласу Рамасу пасля матча.

36-гадовая амерыканка павіншавала Осаку з нечаканай перамогай, аднак увага публікі і журналістаў увесь матч была прыкутая да паводзін самой Серэны, якая некалькі разоў у рэзкай форме крытыкавала дзеянні рэферы.

«Мне шкада, што гэта павінна было скончыцца гэтак», — сказала заплаканая Осака пасля матча, перамогай якой былі задаволеныя далёка не ўсе гледачы матча.

Што адбылося?

У другім сэце суддзя на вышцы Карлас Рамас спачатку вынес 36-гадовай амерыканцы папярэджанне за падказку з боку трэнера Патрыка Муратаглу. Падобныя падказкі дазволеныя на турнірах WTA, але забароненыя на спаборніцтвах «Вялікага шлема».

Уільямс адмаўляла, што атрымала якія-небудзь парады ад трэнера, і заявіла суддзі, што «ніколі б не стала жульнічаць, каб выйграць, лепш ужо пацярпець паразу».

Зрэшты, француз пазней прызнаўся ESPN, што сапраўды падаваў знакі Серэне.

— Я рабіў падказкі, але не думаю, што яна глядзела на мяне, — сказаў Муратаглу. — Саша [трэнер Асакі Саша Баджын] таксама падказваў, усе так робяць».

Затым Уільямс была аштрафаваная на ачко пасля таго, як разбіла аб корт сваю ракетку пры ліку 3:2 у другім сэце.

Уільямс прыйшла ў лютасць, падбегла да Рамаса, стала крычаць на яго, натоўп крыкамі таксама падтрымліваў тэнісістку.

Павялічыць выяву

Jaime Lawson

Пасля гэтага раззлаваная Уільямс стала крычаць: «Ты хлус. Ты больш не з'явішся на маім корце, пакуль ты жывы. Калі ты прынясеш мне прабачэнні? Выбачайся!»

Суддзя палічыў словы спартсменкі абразай і пазбавіў яе гейма.

Працяг матча таксама суправаджаўся слязьмі і лаянкай з боку Серэны і свістам заўзятараў, і перамога Осакі на фоне ўсяго гэтага сышла на другі план.

Серэна Уільямс — нацыянальная ікона ЗША і адна з галоўных зорак тэніса ў свеце — атрымала вялікую падтрымку ад заўзятараў на стадыёне.

Аднак натоўп заціхаў, назіраючы за спакойнай гульнёй Осакі супраць шасціразовай чэмпіёнкі.

Осака, упершыню выступаючы ў фінале турніру «Вялікага шлема», ды яшчэ супраць свайго куміра, зусім не спалохалася агрэсіўнага падыходу Уільямс, які ў выніку прывёў да шматлікіх памылак амерыканкі.

Натоўп на стадыёне першапачаткова паважліва ставіўся да Осакі, у выніку быў відавочна нязгодны з мерамі Рамаса ў дачыненні да Уільямс, а ў другім, яшчэ больш драматычным, сэце гэта нязгода ператварылася ў сапраўдны гнеў.

Супрацоўнікі службаў бяспекі суправаджалі Рамаса, калі ён пакідаў корт. Больш партугалец туды не вярнуўся, хоць звычайна суддзя павінен прысутнічаць на ўзнагароджанні.

Свісткі з трыбун гучалі і падчас цырымоніі ўзнагароджання, і Осацы ледзь удавалася стрымліваць слёзы.

Бі-бі-сі

1
Юрась Беларус / адказаць
09.09.2018 / 19:44
Якая "зорка"? Скандалістка з дзярэўні, якая знайшла спосаб легальна ўжываць допінг. Цьху.
5
Максім / адказаць
09.09.2018 / 22:12
Такі чэсны і ніпрыстрасны рэферы, што адразу пасьля скандалу ўсплылі аналягічныя выпадкі з "падказкамі" трэнера. Толькі тады, мабыць, правілы іншымі былі, бо ніякіх санкцый адносна гульцоў не было. Да таго ж падказваў не толькі трэнер Ўільямс. Таму буйная рэакцыя Серэны - не на пустым месцы.
3
American / адказаць
10.09.2018 / 00:51
Можно вывезти девушку из гетто , но нельзя гетто вывезти из девушки .
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31