Знайсці
08.09.2018 / 18:5192РусŁacБел

РПЦ пагражае Канстанцінопалю разрывам адносінаў з-за «ўкраінскага пытання»

Руская праваслаўная царква (РПЦ) лічыць, што дыпламатыя вычарпала сябе ў дыялогу па «ўкраінскім пытанні» са Сусветным патрыярхатам Канстанцінопаля. Аб гэтым кіраўнік сінадальнага аддзела замежных царкоўных сувязяў мітрапаліт Іларыён заявіў у эфіры тэлеканала «Расія-24».

Ён распавёў падрабязнасці паездкі патрыярха Кірыла ў Стамбул да Канстанцінопальскага патрыярха Варфаламея. «Вонкава гэта была цалкам цывілізаваная, ветлівая і нават братэрская гутарка. Але, на жаль, канстанцінопальскі бок не толькі не пачуў нашы аргументы, але нават паступіў, з нашага пункту гледжання, подла і вераломна», - паведаміў мітрапаліт.

Іларыён адзначыў, што калі Канстанцінопаль «давядзе свой падступны план па прадастаўленні аўтакефаліі [Украіне], гэта значыць, што аўтакефалію атрымае група раскольнікаў». «Кананічная царква гэтую аўтакефалію не прыме, мы ў Рускай царкве вядома гэтую аўтакефалію не прызнаем, і ў нас не будзе іншага выйсця, акрамя як разарваць адносіны з Канстанцінопалем», — заявіў ён.

8 верасня сінод РПЦ выступіў з адмысловай заявай з нагоды прызначэння ва Украіну двух канстанцінопальскіх экзархаў - прадстаўнікоў патрыярха Варфаламея. Такія дзеянні ў РПЦ назвалі пагрозай адзінству ўсяго сусветнага праваслаўя.

Апытанка

nn.by; фота з Вікіпедыі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930