Знайсці
08.09.2018 / 17:175РусŁacБел

Галоўная сенсацыя тыдня: легенда «Чэлсі» пераходзіць у маскоўскі «Спартак»

Экс-абаронца зборнай Англіі Джон Тэры, здаецца, пераходзіць у маскоўскі «Спартак».

Па дадзеных The Sun, 37-гадовы брытанец будзе зарабляць 1,8 мільёна фунтаў у год (каля 2 мільёнаў еўра).

Раней паведамлялася, што Тэры прайшоў медагляд у «Спартаку» і можа заключыць пагадненне тэрмінам на 1 год з опцыяй падаўжэння яшчэ на адзін.

Тэры — адзін з самых вядомых гульцоў Англіі ХХІ ст. 19 гадоў гуляў за «Чэлсі» (1998—2017), апошні сезон правёў у «Астан Віле». За зборную Англіі выступаў з 2003 па 2012 год.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера