Знайсці
08.09.2018 / 12:475РусŁacБел

З вальера пад Асіповічамі ўцёк страус ВІДЭА

Фота Іван Мураўёў

У Асіповіцкім раёне з вальера ўцёк страус. Здарэнне адбылося ўвечары 6 верасня. Страўса дагэтуль не знайшлі. Экзатычную птушку трымалі на падворку «Птушыны двор» у вёсцы Маісеевічы, піша Еўрарадыё 

Гаспадары «Птушынага двара» некалькі гадоў даглядаюць і лекуюць параненых птушак. Год таму яны набылі страўсаў, каб неяк акупіць утрыманне іншых пацярпелых птушак. 

«На самой справе, гэта не страус, а эму, атрад казуаравыя. Да 1980-х ён таксама лічыўся страўсам, але ёсць адрозненні: наяўнасць мачавога пухіра, колькасць пальцаў на нагах, — распавёў у каментары Еўрарадыё Аляксандр, супрацоўнік «Аховы прыроды». — Гэта нават не птушка, а нашчадак дыназаўраў. Двухногая, без крылаў, шэры корпус, чорная галава. Ён агрэсіўны — калі шугануць, то можа брыкнуць, як конь. Але казуар больш небяспечны — у каня капыт плоскі, а ў эму на пальцах кіпцюры».

Па словах Аляксандра, у перыяд палавога даспявання ў птушак пачаўся гон. Іншыя насельнікі вальера спрабавалі выгнаць гэтага эму. Ён адштурхнуўся ад аднаго з сваіх сапернікаў і пераскочыў праз агароджу вышынёй у яго рост.

Дарэчы, эму развівае хуткасць да 50 кіламетраў у гадзіну. Калі ўбачыце яго — абыходзьце бокам, папярэджвае спецыяліст. Ні ў якім разе не палохайце яго! І адразу ж тэлефануйце ў Асіповіцкі РАУС або ў МНС.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930