Знайсці
08.09.2018 / 10:4256РусŁacБел

Аляксандр і Коля Лукашэнкі прыехалі на Дзень горада на роліках ФОТЫ

Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у фізкультурна-спартыўным свяце ў рамках святкавання Дня горада. Кіраўнік дзяржавы разам з сынам ўдзельнічаў у эстафеце на лыжаролерах і ролікавых каньках.

У камандзе прэзідэнта таксама яго прэс-сакратар Наталля Эйсмант, трэнер Міхаіл Захараў, форвард хакейнай каманды прэзідэнта, першы віцэ-прэзідэнт НАК Андрэй Асташэвіч.

Прысутнічае каля Палаца спорту і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, старшыня Мінскага гарвыканкама Андрэй Шорац, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

Наталля Эйсмант

Як было абвешчана, Мікалай Лукашэнка стаў самым юным удзельнікам забегу. Малодшаму сыну кіраўніка краіны 31 жніўня споўнілася 14 гадоў. Ён бег у складзе адной з аматарскіх каманд. За аматараў у забегу таксама паўдзельнічалі Наталля Эйсмант, Міхаіл Захараў, Андрэй Асташэвіч.

Спартыўнае свята працягвалася эстафетай сярод каманд сілавых структур і дзяржаўных органаў.

Кіраўнік дзяржавы заяўлены ў камандзе Нацыянальнага алімпійскага камітэта. У ёй таксама значыцца алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна. Яшчэ адна знакамітая біятланістка — Алена Зубрылава бегла за каманду КДБ. Сярод удзельнікаў таксама каманда МУС, Міністэрства абароны, Дзяржпагранкамітэта, Дзяржаўнага мытнага камітэта, 2 каманды ад МНС, каманда Міністэрства адукацыі.

Першай да фінішу прыйшла каманда НАК. Аляксандр Лукашэнка бег на апошнім этапе. Разам з ім у эстафеце 4 па 2,8 км ўдзельнічалі Надзея Скардзіна, канькабежцы Марына Зуева і Ігнат Галавацюк.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930