Знайсці
08.09.2018 / 10:386РусŁacБел

Заснавальнік Alibaba сыходзіць на пенсію роўна ў 54 гады

Wikimedia Commons

Заснавальнік кітайскага інтэрнэт-рытэйлера Alibaba Джэк Ма вырашыў сысці з кампаніі 10 верасня. Пра гэта ён паведаміў The New York Times.

У панядзелак мільярдэру споўніцца 54 гады. Таксама ў гэты дзень, 10 верасня ў Кітаі будзе адзначацца Дзень настаўніка. Да заснавання Alibaba Джэк Ма быў настаўнікам англійскай мовы.

Як сцвярджае выданне, Ма сыходзіць на пенсію з-за таго, што ў Кітаі сапсавалася бізнэс-асяроддзе, а дзяржаўныя прадпрыемствы ўсё часцей ўмешваюцца ў працу прыватных кампаній. Пры гэтым NYT адзначае, што Ма застанецца ў савеце дырэктараў Alibaba і будзе настаўляць кіраўніцтва кампаніі. У інтэрв'ю выданню Джэк Ма назваў свой сыход на пенсію «пачаткам новай эры».

Стан Джэка Ма Forbes ацэньваецца ў $ 36,6 млрд. У 1999 годзе ён заснаваў кампанію Alibaba, якая стала адным з найбуйнейшых рытэйлераў свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930