Знайсці
07.09.2018 / 12:4126РусŁacБел

Атачэнне Захарчанкі ўцякло з «ДНР» у Расію

Віцэ-прэм'ер, міністр даходаў і збораў «ДНР» Аляксандр Цімафееў і дарадца загінулага кіраўніка ДНР Аляксандр Казакоў пакінулі Данецк, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу.

«Аляксандр Цімафееў разам з дарадцам Захарчанкі Аляксандрам Казаковым пакінулі Данецк і адправіліся ў Расію», - распавёў суразмоўца агенцтва, які ўваходзіць у акружэнне загінулага лідара ДНР.

Паводле яго слоў, такое рашэнне было прынята ў мэтах бяспекі. Вяртацца ў Данецк, як удакладніла крыніца, Цімафееў і Казакоў ў найбліжэйшы час не збіраюцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера