Знайсці
09.09.2018 / 14:5715РусŁacБел

«Лукізм», «эмацыйнае порна» ды іншыя прафесійныя тэмы. Wonderzine і Наша Ніна: сустрэча з рэдакцыямі ў Прэс-клубе

24 верасня, у панядзелак, а 19-й гадзіне «Наша Ніна» запрашае ў Прэс-клуб на адкрытую сустрэчу з журналісткамі расійскага выдання Wonderzine: рэдактаркай рубрыкі «Жыццё» Сашай Савінай, б’юці-рэдактаркай Маргарытай Віравай і дырэктаркай дыстрыбуцыі Ксеніяй Пятровай.

Разам з камандай яны робяць нетыповае, сучаснае і паспяховае медыя, арыентаванае найперш на жанчын.

Сайт Wonderzine з’явіўся ў медыяпрасторы пяць гадоў таму і адразу вылучыўся на фоне іншых рускамоўных выданняў сваім падыходам да тэмаў. Каманда выйшла далёка за межы прыгажосці, кухні, адносін і свецкай хронікі.

Праект «Нашай Нівы» — «Наша Ніна» — таксама бачыць жанчын рознабакова. Мы пішам пра тых, хто разбівае стэрэатыпы, звязаныя з месцам жанчыны ў грамадстве, пра моцных гераінь, з якіх хочацца браць прыклад.

Мы запрашаем калег падзяліцца набытым досведам і робім гэтую сустрэчу адкрытай для ўсіх зацікаўленых.

Што будзем абмяркоўваць?

На прыкладзе працы Wonderzine абмяркуем, якім можа быць сучаснае выданне для жанчын і ці патрэбна яно як асобны праект увогуле?

Госці падзеляцца сваім поглядам на фемінісцкі парадак дня і праблемы жанчын у Расіі і СНД. Нас чакае абмеркаванне як мінімум наступных тэм:

Саша Савіна, рэдактарка раздзела «Жыццё»:

  • «Эмацыйнае порна: як пісаць на сацыяльныя тэмы карэктна і пры гэтым не маніпуляваць чытачом»

Ксюша Пятрова, рэдактарка росту і дыстрыбуцыі:

  • «Як пісаць пра ЛГБТКІА + чаму фемінісцкаму выданню гэта неабходна»;
  • «Што рабіць, калі ў вас класныя тэксты, але іх ніхто не чытае».

Маргарыта Вірава, б’юці-рэдактарка:

  • «Якія змены адбыліся ў выданнях аб прыгажосці і стылі з папулярызацыяй фемінізму»;
  • «Як пазбягаць лукізму і дыскрымінацыі ў матэрыялах пра цела, знешнасць і макіяж».

Зазначым, што ў прысутных будзе магчымасць задаць свае пытанні.

Каму гэта будзе цікава?

Чытачам і чытачкам Wonderzine і «Ніны», ды і ўвогуле ўсім, хто так ці інакш сутыкаецца з «жаночымі» пытаннямі. А таксама тым, хто цікавіцца апошнімі трэндамі і хоча быць «у тэме».

Важнае

Мы ладзім гэтае мерапрыемства разам з Прэс-клубам, на яго пляцоўцы (вул. Веры Харужай, 3-601) і адбудзецца сустрэча з Wonderzine. Але гэта было б немагчыма без нашых партнёраў:

«Мэбля, што расце»— мэбля новага пакалення, створаная, каб захаваць здароўе. Гэта камфортныя крэслы і сталы, вышыню якіх можна рэгуляваць, арыентуючыся на рост чалавека (што асабліва актуальна для дзяцей, якія хутка растуць). На сустрэчы кожны з прысутных зможа ўсё гэта «памацаць».

CeramoHeat— сучасныя інфрачырвоныя абагравальнікі, якія займаюць мінімум месца і проста ўпрыгожваюць памяшканне сваім лаканічным дызайнам. Адзін такі абагравальнік на сустрэчы мы падорым самаму актыўнаму госцю.

Сетка аптэк «Адэль»— найбуйнейшая беларуская сетка аптэк з лекамі, медтэхнікай, касметычнымі сродкамі і БАДамі.

Салон акуляраў «Золушка»на праспекце Незалежнасці, 16 — прапануе велізарны выбар акуляраў і лінзаў.

Кампанія «Аліварыя»— пачастуе ўсіх нас смачнымі безалкагольнымі напоямі.

Каб стоадсоткава трапіць на мерапрыемства, не забудзьце зарэгістравацца на сустрэчу вось тут.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера