Знайсці
06.09.2018 / 22:3725РусŁacБел

РПЦ плянуе стварыць у Сергіевым Пасадзе «праваслаўны Ватыкан»

Расейская праваслаўная царква зьбіраецца пабудаваць у Сергіевым Пасадзе «праваслаўны Ватыкан» і зьнесьці дзеля гэтага частку будынкаў у цэнтры гораду.

Пра гэта паведамляе расейская служба «Бі-Бі-Сі», у распараджэньні якой апынуўся плян перабудовы Сергіева Пасаду.

Побач з Тройца-Сергіевай лаўрай плянуецца пабудаваць «храм пад адкрытым небам». У цэнтры гораду РПЦ прапануе зьнесьці будынак адміністрацыі Сергіева Пасаду, два гатэлі, некалькі жылых дамоў, гандлёвы цэнтар, забаўляльны парк і рынак. На іх месцы плянуецца ўзьвесьці бібліятэку, комплекс царкоўных устаноў, моладзевы цэнтар, кангрэс-цэнтар і мэдыя-цэнтар.

У жніўні кіраўнік царкоўнай рады па мастацтве, архітэктуры і рэстаўрацыі, пратаярэй Леанід Калінін заявіў, што цэнтар гораду трэба «ачысьціць ад савецкай спадчыны».

Паводле словаў царкоўнікаў, праект ухвалены патрыярхам Кірылам і прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы на пытаньне аб тым, ці быў такі праект рэканструкцыі, не адказаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера