Знайсці
07.09.2018 / 12:5141РусŁacБел

Праз адсутнасць мяжы паміж Беларуссю і Расіяй з’явілася яшчэ адна праблема. Ад яе пакутуюць тысячы замежнікаў

Шмат турыстаў з’язджае з Беларусі ў суседнюю Расію. Пасля яны могуць працягваць падарожжы па іншых краінах ці вяртацца дамоў. Але ж для Беларусі такія турысты аўтаматам трапляюць у спісы парушальнікаў — бо ніяк не паведамляюць уладам пра тое, што пакінулі краіну.

«Праблема ёсць, яна нам вядомая. Сапраўды, калі чалавек выязджае праз Расію, ён ніяк не афармляе свой выезд. І для нас ён усё яшчэ нібыта знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Адпаведна, праз 90 дзён такі турыст аўтаматычна лічыцца парушальнікам рэжыма знаходжання, і пасля атрымлівае часовую адмову на ўезд у Беларусь.

Цяпер мы працуем над вырашэннем праблемы», — распавёў «Нашай Ніве» прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Тым часам ізраільскае выданне «Курсор» піша пра «1,5 мільёна чалавек, якім праз такую сістэму ўжо забаранілі ўезд у Беларусь». Маўляў, сярод іх шмат тысяч ізраільцян. І гэтыя спісы з забаронай нібыта ўжо перадалі расейцам, адпаведна людзям будзе аўтаматычна забаронены ўезд і ў Расію таксама.

Праўда, у пасольстве Ізраіля паведамілі, што ім вядома толькі прыкладна пра сотню такіх выпадкаў у дачыненні да грамадзян Ізраіля.

Дакладную колькасць тых, хто трапіў у спісы, у беларускім МЗС агучыць не змаглі. Маўляў, усе пытанні да МУС, а канкрэтна да Упраўлення па грамадзянству і міграцыі.

Але што рабіць, калі замежнік хоча выехаць у Расію і пасля вярнуцца дахаты? Куды звяртацца ў Беларусі, каб пацвердзіць факт ад’езду з краіны?

У МЗС параілі высветліць гэтае пытанне ў Міністэрстве ўнутраных спраў. Але прадстаўнікі МУС і Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі пакуль недасяжныя для каментароў.

Ізраільская амбасада, у сваю чаргу, пакуль рэкамендуе сваім грамадзянам перад паездкай у Беларусь ці Расію звяртацца ў беларускі МУС, каб праверыць, ці не трапіла імя падарожніка ў «чорны спіс».

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера