Знайсці
06.09.2018 / 13:1757РусŁacБел

У Маларыце пасля ліквідацыі Захарчанкі маліліся за «ўбіеннага воіна Аляксандра». Што гэта было?

Маларыцкая актывістка Партыі БНФ Людміла Рамановіч апублікавала ў фэйсбуку цікавую гісторыю. Яе маці завітала ў нядзелю, 2 верасня, на службу ў праваслаўны храм Маларыты.

«І раптам святар гаварыць: памолімся за «новапрастаўленага забітага воіна Аляксандра». Усе моляцца. На сярэдзіне службы зноў святар заклікае памаліца за «новапрастаўленага забітага воіна Аляксандра». І яе сяброўка ужо пачынае хвалявацца, каго у Маларыце забілі. Напрыканцы службы святар заклікае памаліцца за Аляксандра трэці раз», — піша Людміла Рамановіч.

Што ж за загадкавы Аляксандр, памяць якога ўшаноўвалі ў Маларыце? Забойстваў «воінаў» у раёне ў апошнія дні не было.

Але 31 жніўня ў Данецку быў ліквідаваны кіраўнік «ДНР» Аляксандр Захарчанка. Ці не за яго маліліся ў Маларыце?

У Брэсцкай епархіі «Нашу Ніву» запэўнілі, што ў іх «няма святароў, якія б маліліся за Захарчанку».

«Падалі запіску, я і маліўся. Ніякіх прозвішчаў не было, толькі «Аляксандр». Ні пра якога Захарчанку гаворкі не вялося, гэта дадумкі і плёткі», — тлумачыць сам маларыцкі святар.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031