Знайсці
06.09.2018 / 11:38РусŁacБел

ICANN папярэдзіла аб збоях у працы інтэрнэту ў кастрычніку па ўсім свеце

Карпарацыя па кіраванні даменнымі імёнамі і IP-адрасамі (ICANN) папярэдзіла пра магчымыя збоі ў працы інтэрнэту ў кастрычніку 2018 года.

Прычынай збояў можа стаць «першая ў гісторыі змена крыптаграфічных ключоў, якія служаць абаронай для сістэмы даменных імёнаў», гаворыцца ў апублікаванай ICANN заяве.

Чакаецца, што з цяжкасцямі пры адкрыцці сайтаў сутыкнецца «толькі невялікі адсотак інтэрнэт-карыстальнікаў».

Змена крыптаграфічных ключоў папярэдне намечана на 11 кастрычніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера