Знайсці
06.09.2018 / 08:411РусŁacБел

Кіраўніка следчай групы па «справе БЕЛТА» ўзнагародзілі медалём

Следчы па асабліва важных справах галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта РБ Аляксандр Сяменік, а таксама старшы следчы па асабліва важных справах галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта РБ Ігар Макушэнка ўзнагароджаны медалём «За выдатныя заслугі ў ахове грамадскага парадку». Адпаведны ўказ 5 верасня падпісаў Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Сяменік узначальвае сьледчую групу па «справе БЕЛТА». Ігар Макушэнка прымаў удзел у допытах падазраваных па «справе БЕЛТА».

Медалём «За выдатныя заслугі ў ахове грамадскага парадку» ўзнагароджваюцца ў тым ліку і за «ўмелыя, iнiцыятыўныя i смелыя дзеяннi, якiя садзейнiчалi паспяховаму … спыненню злачынных і іншых супрацьзаконных дзеянняў», «умела арганізаваныя і дасканалыя дзеянні па прадухіленні і раскрыццю злачынстваў», а таксама «за актыўны ўдзел i дапамогу органам унутраных спраў i падраздзяленням унутраных войскаў у ахове грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю і іншымі правапарушэннямі».

Медаль вырабляецца з тампака з серабрэннем.

Аляксандр Сяменік расследаваў многія гучныя злачынствы. Напрыклад — справу беларусаў, якія рабавалі нямецкія банкі. У апошні час Аляксандр Сяменік займаецца расследаваннем злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій — справай кардэраў з Магілёва, хакерам з Мінска і іншымі.

У дадзены момант ён узначальвае следчую групу па «справе БЕЛТА».

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930