Даслаць навіну
Знайсці
8
Студэнты філфака БДУ / адказаць
05.09.2018 / 20:16
Якія гаворкі? Якія дыялекты? А што даследуеце? Структуру змешанага маўлення? Скутак паланізацыі і русіфікацыі беларусаў? Няхай стваральнікі надыбаюць дзе дыялекталагічны атлас, створаны 60 гадоў таму (Беларусь тады была беларускамоўнаю), — ён ідэальна раскажа пра асаблівасці беларускіх гаворак. Дый пачытайце што пра дыялекты (мы маем аж цэлыя 2 + сярэднебеларускія гаворкі) — прац, прысвечаных гэтай галіне мовазнаўства дужа багата.
8
ўантуфры / адказаць
05.09.2018 / 20:25
Мапа створана вельмі перадузята - на Палессі акрамя Давід-Гарадка, яны запісалі выключна украінскія говары, а потым ходзяць размовы, што гэта - палеская гаворка. У мяне сваякі з Палесся - як з усходняга, так і з заходняга. Так, на заходнім Палессі ёсць украінскія вёскі даўнішніх перасяленцаў з Украіны - там жылі людзі з украінскім говарам. Але побач з імі былі вёскі, дзе жылі людзі, якія па іншаму апраналіся, іх украінцы звалі шляхтай - у іх быў беларускі говар. Я недаўна ездзіў у брэсцкае Палессе пад Кобрын - там говар як маіх сваякоў ва ўсходнім Палессі - беларускі, але крыху не такі класічны, на украінскі зусім не падобны. Напрыклад, мыш яны завуць "муш". Замест "тэлефон, фанар" кажуць "ціліхвон, хванар".
0
Свой / адказаць
05.09.2018 / 20:58
Неяк у 80-х давялося пабываць у весцы Квачы, што па дарозе з Гарадзеи у Нясьвиж, недзе з правага боку. У гэтай весцы и яшчэ здэцца адной побач... людзи моцна "о"-кали. А у иншых весках было звычайнае бел. "аканьне". Мне дзиуна и вельми цикава было чуць: "мамо", "тато", "сало"... Каб вы паехали ды записали гаворку, магчыма яшчэ парачку старых людзей можна знайсьци, каб не зьник бязсьледна гэты феномен.
1
Тутэйшы / адказаць
05.09.2018 / 22:59
Гэта выдатна! Я родам з Жабінкі, паслухаў як гавораць і ўспомніў сваю бабусю. Сапраўды, мова тутэйшых больш падобная на украінскую мову, таксама сустракаюцца польскія словы. Хто адгадае, что значаць мясцовыя словы: драбіна, ровэр, дзялка, ныц?
1
Студэнты філфака БДУ / адказаць
05.09.2018 / 23:31
ўантуфры, ціліхвон і хванар (літ. норма ліхтар) гавораць па ўсёй Беларусі (дарэчы, ва Украіне таксама). А ўсё праз тое, што беларусы да нядаўняга часу не ўмелі вымаўляць гук [ф]; замянялі яго на [хв] і [п]: Піліп, хваля (fala), ахвяра (ofiara), картопля etc. 
4
Крэйзі / адказаць
06.09.2018 / 00:14
Я, здаецца, зусім не разбіраюся ў гэтым, аднак ці будзе гэтая мапа паказваць гукі ўласна беларускіх гаворак ці гукі мясцовай трасянкі? Гэта ж не адное і тое.
1
Крэйзі / адказаць
06.09.2018 / 00:15
Канечне, я зусім не лінгвіст, але зараз такія думкі: ці будзе гэтая мапа паказваць гукавы склад уласна беларускіх гаворак, ці ўжо мясцовай трасянкі? Гэта ж не адное і тое.
0
natatnik / адказаць
06.09.2018 / 01:02
ўантуфры, Мапа створана з уласных запісаў. Дасылайце свае! Мы ж і пішам, што кожны можа далучыцца!
0
фіранка / адказаць
06.09.2018 / 02:31
Растудыттваюяціць - сварыўся дзед Хведар зганяючы ўнука з дрэва,думаючы,каб той не зьляцеў,бо не птушка ж...
0
Ілля / адказаць
06.09.2018 / 04:48
ўантуфры, дык запішыце і запампуйце, ё!
1
Šarkoŭski pan / адказаць
06.09.2018 / 06:31
Тутэйшы, драбіна - прыстаўная лесвіца, ровэр - веласіпед, дзялка - грады на полі, надзел. Што такое НЫЦ?
7
Ирина / адказаць
06.09.2018 / 06:59
Студэнты філфака БДУ, не па ўсей Беларусі так гавораць.Я з Зэльвы,у нас гавораць ,,тэлефон”,вымаўляюць гук ,,ф” і заўседы вымаўлялі,колькі сябе помню,а мне 52 гады
1
Тутэйшы / адказаць
06.09.2018 / 07:06
Šarkoŭski pan, ўсё правільна, ныц - перакладаецца як "нічога"
1
папагена / адказаць
06.09.2018 / 07:22
На жаль, гэта фіксацыя заняпаду, індукаванага рускай школай і рускім тэлевізарам.
6
кіношнік / адказаць
06.09.2018 / 07:42
розныя варыянты трасянкі?
0
Змицер / адказаць
06.09.2018 / 10:38
Велікабрытаніі ВЕ ??????
0
feafania / адказаць
06.09.2018 / 15:14
Šarkoŭski pan, драбіна, ровар, дзялянка ці дзялка - па ўсёй Заходняй Беларусі, а не толькі Берасьцейшчыне, а ныц - проста ён кантэкст не прывёў. Ніц таксама шырока прадстаўлена па ўсёй Заходняй Беларусі: садзіся дзеўка на ваз да мяне, ніц не паможа тваё плаканьне.
1
alex / адказаць
07.09.2018 / 00:24
Ну что? Снова будете утверждать, что полешуцкая мова - это диалект белорусского языка? Белорусский язык начинается севернее Пружан и восточнее Лунинца. А под Каменцем, Брестом, Кобрином, Пинском... белорусским даже не пахнет.
0
Войтка / адказаць
07.09.2018 / 08:02
Тутэйшы, усі гэтыя словы я ведаю і са сваёй вёсцы, якая, дарэчы, знаходзіцца пад Ашмянамі, на поўначы Гарадзенскае вобласьці))
0
Войтка / адказаць
07.09.2018 / 08:19
natatnik,ствараць аўдыё-мапу з сёньняшніх запісаў вялікая дурасьць! Я ведаю шмат старых людзей, якім за 80 гадоў. І магу з упэўненасьцю вам сказаць што цягам жыцьця гаворка чалавека зьмяняецца (калі казаць пра простага чалавека, абыякавага і непрынцыповага да беларускае мовы), бо гэтыя старыя людзі імкнуцца знайсьці кантакт з маладымі, і каб йіх разумелі называюць рэчы "па-новаму", а не "па-старому". 

Напрыклад, раней гадоў 30 таму, у той жа маёй вёсцы, ніхто не казаў "часотка, кружка, баня, крыса, лук, калодзец, шнурок, варатнік і г.д.", заўсёды казалі "кароста, кубак, лазьня, бац, цыбуля, студня, мату́з, каўнер і г.д.". Калі пытаесься чаму, маўляў, раней, калі, напрыклад, табе яшчэ было 50 гадоў казаў "кубак, бацы́...", а цяпер у 80 гадоў гаворыш "кружка, крысы", то чуеш адказ, што не размаўляю "па-старому" каб мяне разумелі, ды й наагул, навошта гаварыць па-старому, калі паўсюль гавораць "па-новаму"... 
Чалавеку ня хочацца быць белаю варонаю, таму ён і размаўляе па-новаму, прыстасоўваецца да новых акалічнасьцяў жыцьця...

Таму калі ўжо узяліся ствараць аўдыё-мапу дыялектаў, дык выкарыстоўвайце запісы з 60-х гадоў, у гэны час беларуская мова была яшчэ ненастолькі зрасеяваная. Або можаце узяць атлас і самі  зачытаць на запісы прыклады гаворак.
1
alex / адказаць
07.09.2018 / 09:21
Войтка, что за люди? Все не так. Сделали.  Подсунули под нос, объяснили, что взяли то, что было. Предложили наполнять карту дальше... Ну так присылайте "запісы з 60-х гадоў"...
0
Беларус / адказаць
07.09.2018 / 13:34
Любопытно, а можем ли мы рассматривать польский и российский языки как диалекты языка белоруского? Собственно географически это было бы очень логично.
Кто-нибудь может привести мнения лингвистов? Насчет российского языка я уверен что это так - они на окраине славяноязычного абшара могли перенять славянский язык только через предков беларусов.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера