Даслаць навіну
Знайсці
05.09.2018 / 19:36 22

Энтузіясты ствараюць гукавую мапу гаворак Беларусі — далучыцца можа кожны

«У Еўропе прынята шанаваць не толькі нацыянальныя мовы, але і іх лакальныя разнавіднасці. У Польшчы на дыялектах выходзяць перыядычныя выданні, у Нямеччыне мясцовыя словы называюць гандлёвыя маркі, у Велікабрытаніі ёсць мапа акцэнтаў усіх куткоў краіны. Беларусь на дыялекты не бяднейшая, і нам трэба вучыцца гэта ўсведамляць. Рабіць гэта найпрасцей, калі ўсё багацце — проста перад вачыма, — піша на сайце natatnik.by Іна Хоміч, ініцыятарка стварэння гукавой мапы гаворак Беларусі. 

Першыя запісы, змешчаныя на мапе, ахопліваюць пакуль толькі Берасцейшчыну, бо паходзяць з уласных архіваў ініцыятараў. Але дапаўняць яе можа кожны, для гэтага на сайце створаная магчымасць даслаць свой аўдыёзапіс.

«Акрамя чыста адукацыйнага значэння, гукавая мапа, мы спадзяемся, будзе месць яшчэ і навуковае, — пэўная Іна Хоміч. — Якасныя запісы з правільна занатаванымі дадзенымі могуць дапамагчы ў працы лінгвістам, этнографам, культуролагам. Таму што мы зафіксуем не проста гукі, але і сэнсы: інфармацыю этнаграфічнага, гістарычнага, культурнага і сацыяльнага значэння.

Рэспандэнтамі не абавязкова павінны быць спевакі, народныя майстры або начальнікі сельсаветаў. Ваша родная бабуля з хутара на два чалавекі не менш значная крыніца для мапы. І яе аповед пра заляцанні вашага дзеда таксама каштоўны. Ці нават проста апісанне рэцэпту, па якім яна вось цяпер, на ваш прыезд, гатуе аладкі».

Інфармацыю пра фармат і пашпартныя дадзеныя запісу можна прачытаць непасрэдна на старонцы мапы.

0
Войтка / адказаць
07.09.2018 / 08:19
natatnik,ствараць аўдыё-мапу з сёньняшніх запісаў вялікая дурасьць! Я ведаю шмат старых людзей, якім за 80 гадоў. І магу з упэўненасьцю вам сказаць што цягам жыцьця гаворка чалавека зьмяняецца (калі казаць пра простага чалавека, абыякавага і непрынцыповага да беларускае мовы), бо гэтыя старыя людзі імкнуцца знайсьці кантакт з маладымі, і каб йіх разумелі называюць рэчы "па-новаму", а не "па-старому". 

Напрыклад, раней гадоў 30 таму, у той жа маёй вёсцы, ніхто не казаў "часотка, кружка, баня, крыса, лук, калодзец, шнурок, варатнік і г.д.", заўсёды казалі "кароста, кубак, лазьня, бац, цыбуля, студня, мату́з, каўнер і г.д.". Калі пытаесься чаму, маўляў, раней, калі, напрыклад, табе яшчэ было 50 гадоў казаў "кубак, бацы́...", а цяпер у 80 гадоў гаворыш "кружка, крысы", то чуеш адказ, што не размаўляю "па-старому" каб мяне разумелі, ды й наагул, навошта гаварыць па-старому, калі паўсюль гавораць "па-новаму"... 
Чалавеку ня хочацца быць белаю варонаю, таму ён і размаўляе па-новаму, прыстасоўваецца да новых акалічнасьцяў жыцьця...

Таму калі ўжо узяліся ствараць аўдыё-мапу дыялектаў, дык выкарыстоўвайце запісы з 60-х гадоў, у гэны час беларуская мова была яшчэ ненастолькі зрасеяваная. Або можаце узяць атлас і самі  зачытаць на запісы прыклады гаворак.
1
alex / адказаць
07.09.2018 / 09:21
Войтка, что за люди? Все не так. Сделали.  Подсунули под нос, объяснили, что взяли то, что было. Предложили наполнять карту дальше... Ну так присылайте "запісы з 60-х гадоў"...
0
Беларус / адказаць
07.09.2018 / 13:34
Любопытно, а можем ли мы рассматривать польский и российский языки как диалекты языка белоруского? Собственно географически это было бы очень логично.
Кто-нибудь может привести мнения лингвистов? Насчет российского языка я уверен что это так - они на окраине славяноязычного абшара могли перенять славянский язык только через предков беларусов.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30