Знайсці
05.09.2018 / 16:0441РусŁacБел

«Советская Белоруссія» канчаткова перастала быць «Советской Белоруссіей»

Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссія» перайменавана ў «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня». Адпаведнае распараджэнне падпісала кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія гады газета называлася «СБ. Беларусь сегодня», аднак выдаўцом па-ранейшаму лічылася «рэдакцыя газеты Советская Белоруссія». Цяпер калізію вырашылі выправіць.

«Настаў час, каб брэнд, да якога ўжо прывык чытач, — «СБ. Беларусь сегодня» — стаў у тым ліку юрыдычным фактам», — паведаміў БЕЛТА галоўны рэдактар «Советской Белоруссіі» Дзмітрый Жук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930