Знайсці
05.09.2018 / 13:3445РусŁacБел

Брытанская паліцыя назвала імёны атручвальнікаў Скрыпалёў у Солсберы

Да атручвання былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў Солсберы датычныя Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў, заявіла каралеўская пракуратура Англіі і Уэльса. На думку следства, яны вярнуліся ў Расію 4 сакавіка

Daniel Sandford / Twitter

Падазраваныя ва ўжыванні атрутнага рэчыва «Навічок» у Солсберы вярнуліся ў Расію 4 сакавіка 2018 года, гаворыцца ў сумеснай заяве каралеўскай пракуратуры і паліцыі Вялікабрытаніі, паведамляе Reuters.

Сьледчыя лічаць, гэта былі Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў.

«Ёсць дастаткова падстаў для таго, каб прад'явіць абвінавачванні расійскім грамадзянам Аляксандру Пятрову і Руслану Башыраву, у тым ліку ў змове з мэтай забойства ў Солсберы з дапамогай атрутнага газу», - цытуе дакумент The Telegraph.

Сляды атрутнага рэчыва класа «Навічок» знойдзены ў гасцінічным нумары, дзе спыняліся Пятроў і Башыраў. Абодва расіяніны, лічыць следства, прыбылі ў Вялікабрытанію 2 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930