Знайсці
05.09.2018 / 12:425РусŁacБел

«У мэтах бяспекі». У Швецыі прайшоў першы ў свеце міжнародны музычны фестываль выключна для жанчын, небінараў і трансаў

У пачатку верасня ў Швецыі прайшоў фестываль Statement, які пазіцыянаваў сябе як мерапрыемства «для жанчын, небінараў і трансаў».

«На музычных фестывалях кожны павінен адчуваць сябе ў бяспецы. Гучыць відавочна? Але год за годам наяўнасць сэксуальнага гвалту на музычных фестывалях дэманструе адваротнае. На Statement бяспека будзе галоўнай каштоўнасцю, таму мы ладзім мерапрыемства цалкам вольнае ад цысгендарных мужчын, як сярод наведвальнікаў, так і сярод выступоўцаў», — патлумачылі сваю пазіцыю арганізатары.

Для тых, хто не ў курсе, удакладнім, што цысгендарныя мужчыны гэта тыя, у каго гендарная ідэнтычнасць і гендарнае самавыяўленне супадаюць з яго біялагічным полам.

Якраз такіх асоб на фэсце не чакалі, што можна ўбачыць нават па спісе выступоўцаў. 

Падобны «дрэс-код» выклікаў вялікае абурэнне сярод мужчын. Многія з іх лічаць падзеі такога характару дыскрымінацыйнымі.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930