Знайсці
04.09.2018 / 22:156РусŁacБел

Белы дом прыгразіў Асаду неадкладным адказам у выпадку новай хіматакі

Калі ў Сірыі адбудзецца новая атака з выкарыстаннем хімічнай зброі, ЗША і саюзнікі дадуць неадкладны і адпаведны адказ. Пра гэта гаворыцца ў новай заяве Белага дома, якая тычыцца сітуацыі ў правінцыі Ідліб.

У заяве пацвярджаецца раней выказанае Дональдам Трампам сцвярджэнне, што падобная атака будзе «безразважнай эскалацыяй і без таго трагічнага канфлікту» і паставіць пад пагрозу жыцці сотняў тысяч людзей. «Наша пазіцыя застаецца нязменнай: калі прэзідэнт Башар Асад зноў абярэ шлях выкарыстання хімічнай зброі, ЗША і саюзнікі дадуць неадкладны і адпаведны адказ», — падкрэслілі ў Белым доме.

Раней з аналагічнай перасцярогай Дональд Трамп звярнуўся да ўладаў Расіі і Ірана, паказаўшы на небяспеку наступу ў правінцыі Ідліб. «Рускія і іранцы здзейснілі б сур'ёзную гуманітарную памылку, прыняўшы ўдзел у гэтай патэнцыйнай чалавечай трагедыі … Не дазваляйце гэтаму здарыцца!» — заявіў Трамп, каментуючы паведамленні аб падрыхтоўцы наступу лаяльных Башару Асаду сіл.

Правінцыя Ідліб на поўначы Сірыі застаецца адным з нешматлікіх рэгіёнаў краіны, якія застаюцца пад кантролем тэрарыстаў і ўмеранай апазіцыі. У Ідліб былі эвакуяваныя розныя фарміраванні баевікоў з іншых правінцый, якія апынуліся пад кантролем афіцыйнага Дамаска.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930