Знайсці
04.09.2018 / 20:3131РусŁacБел

СМІ: Расія нанесла авіяўдары па Ідлібе

mil.ru

Расійская авіяцыя, як паведамляюць СМІ, нанесла ўдары па пазіцыях узброенай апазіцыі ў сірыйскай правінцыі Ідліб, піша Бі-бі-сі.

Як сцвярджае цэнтр маніторынгу правоў чалавека ў Сірыі, самалёты расійскіх Вайскова-касмічных сіл у аўторак здзейснілі каля 30 вылетаў і нанеслі ўдары па цэлях у заходнім Ідлібе, у гарах Латакіі і ў даліне Аль-Габ.

Аб ударах таксама паведаміла інфармацыйнае агенцтва Step News, якое падтрымлівае апазіцыю. Анаталійскае агенцтва навінаў са спасылкай на крыніцы ў сірыйскай апазіцыі паведаміла, што тры расійскія знішчальнікі, якія падняліся ў паветра з авіябазы Хмеймім, нанеслі 20 удараў.

Дакладных дадзеных аб загінулых і параненых пакуль няма.

Як адзначае цэнтр маніторынгу правоў чалавека ў Сірыі, гэта першыя ўдары расійскай авіяцыі за 22 дні.

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў не стаў каментаваць паведамленні аб авіяўдары па Ідлібу, адзначыўшы, аднак, што там «сфармавалася гняздо тэрарызму», што «вядзе да агульнай дэстабілізацыі абстаноўкі».

«Мы ведаем, што сірыйскія узброеныя сілы рыхтуюцца да вырашэння гэтай праблемы», — заявіў ён.

Сітуацыя ёсць пагрозай для расійскага пункта часовага базавання ў Сірыі, дадаў Пяскоў.

«Я не маю, натуральна, аператыўнай інфармацыяй пра тое, што робяць нашы вайскоўцы», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта, адказваючы на адпаведнае пытанне журналістаў. Як паведамляе агенцтва Інтэрфакс, ён параіў звяртацца з гэтым пытаннем у міністэрства абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930