Знайсці
04.09.2018 / 20:137РусŁacБел

У Беларусі прапануюць дазволіць рабіць ЭКА парам, не зарэгістраваным ў шлюбе

pxhere.com

Пакуль што для з'яўлення эмбрыёнаў пры экстракарпаральным апладненні (ЭКА) могуць выкарыстоўвацца палавыя клеткі людзей, якія знаходзяцца ў шлюбе паміж сабой і сумесна звярнуліся па ЭКА.

Прапануецца даць такую магчымасць парам, якія афіцыйна не зарэгістравалі шлюб. Пра гэта ішла размова на круглым стале ў Савеце Рэспублікі, на якім абмяркоўваліся папраўкі ў закон аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях (ДРТ), паведамляе БЕЛТА.

Гэтае пытанне выклікала гарачае абмеркаванне. На думку адных удзельнікаў круглага стала, нельга ігнараваць існуючыя тэндэнцыі. У Беларусі ёсць пары, якія не пабраліся афіцыйна шлюбам і маюць сумесных дзяцей. Яны паспяхова рэалізуюць сваё права на мацярынства і бацькоўства.

Былі і тыя, хто выказаўся супраць гэтага новаўвядзення. «Менавіта інстытут шлюбу і сям'і абараняе правы жанчыны і дзіцяці», — лічаць іншыя.

На думку ўдзельнікаў круглага стала, калі парам ў грамадзянскім шлюбе дадуць магчымасць рабіць ЭКА, неабходна досыць сур'ёзна прапрацаваць нарматыўную базу, каб забяспечыць абарону народжанага дзіцяці і ў наступным яго маёмасныя правы.

Абмяркоўваліся і іншыя папраўкі.

У дзеючым заканадаўстве сурагатнай маці можа быць жанчына ад 20 да 35 гадоў. Узроставыя межы ў такіх выпадках прапануецца пашырыць да 49 гадоў уключна. Акрамя таго, у законапраекце дапускаецца, што такая жанчына можа не быць замужам, але толькі ў тым выпадку, калі ў яе ёсць дарослыя дзеці і няма непаўналетніх.

У праекце закона прапануецца таксама павялічыць ўзроставы парог для донараў палавых клетак: з 40 да 50 гадоў для мужчын і да 49 гадоў уключна — для жанчын. Пры гэтым у першым выпадку гаворка ідзе як пра ананімных, так і пра неананімных донараў. У другім — толькі пра неананімных донараў з ліку сваячак пацыенткі. Прапанову аб павелічэнні ўзроставага парога донара сперматазоідаў паступіла ад навукоўцаў-генетыкаў. Па іх звестках, да 50 гадоў ўзрост донара сперматазоідаў ніяк не ўплывае на верагоднасць паспяховага зачацця.

За гады практыкі прымянення дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій у Беларусі нарадзілася больш за 10 тыс. дзяцей, зачатых з дапамогай гэтых тэхналогій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930