Даслаць навіну
Знайсці
04.09.2018 / 17:26 70

Білборд з Някляевым не правісеў у цэнтры Мінска нават паловы дня ФОТАФАКТ

Раніцай на праспекце Незалежнасці з'явіліся рэкламныя сіцібоксы з Уладзімірам Някляевым і Юрасём Жыгамонтам, ініцыяваныя кампаніяй Symbal.by

Каля 17 гадзіны білборды знялі і павесілі замест іх рэкламу крамы, якая вісела на тых месцах раней.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Рэкламная агенцыя патлумачыла гэта тым, што «патэлефанавалі з высокіх органаў», абураліся, як магла рэклама з Някляевым з'явіцца ў горадзе і наказалі тэрмінова зняць абодва плакаты.

Лёс сіцібоксаў з Меліцінай Станютай і Лявонам Вольскім, якія мусілі з'явіцца 5 верасня, вырашыцца найбліжэйшым часам. Вось макеты запланаваных білбордаў: 

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

«Ідэя акцыі была ў тым, каб прыўнесці на вуліцы Мінска нешта добрае-светлае, узняць настрой мінакам. Планавалася распачаць вялікую кампанію «Добрыя словы». Білборды — гэта толькі першы крок у гэтай кампаніі, далей мы плануем зладзіць флэшмоб у сацсетках, дзе людзі будуць пісаць на сваіх старонках штосьці пазітыўнае сваім сябрам ці каму заўгодна і пазначаць допісы хэштэгам #добрыясловы. Таксама планавалася зняць адмысловы відэаролік і іншыя акцыі. Шкада, вядома, што звонку нам увесь час ствараюць перашкоды, але мы не будзем спыняцца на гэтым шляху і спадзяемся, што людзі нас падтрымаюць», — падзяліўся планамі кіраўнік Symbal.by Павел Белавус.

nn.by

0
РРР / адказаць
05.09.2018 / 15:37
Званілі тыя самыя, што прымусілі адключыць рэкляму 25 Сакавіка на будынку гандлёвага цэнтра на праспэкце "Пераможцаў". Яны ж сябе пераможцамі і лічаць.
0
Месьцiч / адказаць
07.09.2018 / 07:52
Калі б вы не напісалі пра гэта і яшчэ вісеў...
0
Лёха Головин (Минск) / адказаць
10.09.2018 / 20:15
Когда Лу.. лишится власти  -   его портрет ни в одном уголке страны не провисит и пол часа !!!......
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30