Знайсці
04.09.2018 / 16:5229РусŁacБел

Памятаеце мінчука, які 30 гадоў атрымліваў пенсію за памерлую маці? Стала вядома, чым скончылася справа

Фота Ірыны Арахоўскай

Алена Іосіфаўна Глебка лічылася найстарэйшай жыхаркай Мінска — ёй павінна было сёлета споўніцца 114 гадоў. Але вясной 2018 г. высветлілася, што жанчыны не стала яшчэ ў 1988 годзе. Яе сын Пётр схаваў смерць маці і 30 гадоў атрымліваў пенсію па падробленых дакументах. Супраць мужчыны была заведзена крымінальная справа за махлярства. Пад варту яго не змяшчалі, бо падазраванаму было 75 гадоў. Але яму пагражала да сямі гадоў пазбаўлення волі. Аднак мужчыну так і не судзілі. Finance.tut.by даведаўся, чым жа скончылася гэтая гісторыя.

Расследаванне па гэтай дзіўнай справе ўжо завершана. А дакладней, прынята рашэнне яго спыніць па аб'ектыўных прычынах. Падазраванаму было 75 гадоў, яго не затрымлівалі.

— Следствам прынята рашэнне аб спыненні расследавання ў сувязі з тым, што падазраваны падчас папярэдняга следства памёр, — распавяла Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта.

— Што тычыцца абставінаў справы, то яны ў ходзе следства ўстаноўлены. Смерць маці падазраванага наступіла яшчэ ў 1988 годзе. З гэтага часу мужчына атрымліваў яе пенсію па даверанасці. Гаворка ідзе не пра адну даверанасць. Перыядычна ён атрымліваў даверанасці, якія даюць права на распараджэнне пенсійным укладам, у розных органах — ЖЭС, ЖРЭА, якія мелі права іх выдачы.

Афіцыйны прадстаўнік СК кажа, што ў ходзе следства ў адну крымінальную справу было злучана 20 крымінальных спраў.

— Што тычыцца сумы шкоды, нанесенай упраўленню сацыяльнай абароны адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска, яна склала больш за 43 тысяч рублёў [паводле папярэдніх ацэнак, шкода ацэньвалася прыкладна ў 100 тысяч рублёў — tut.by], — працягвае Юлія Ганчарова. — Гэта шкода інкрымінавалася следчым з 1991 года па 2018 год — па момант выяўлення дадзенага злачынства. Устанавіць шкоду з 1988 па 1991 года не было магчымым з прычыны таго, што Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь не мае дадзеных аб індэксе спажывецкіх цэн за названы перыяд.

Сын Алены Іосіфаўны Пётр пераехаў у Мінск ужо даўно, жыў у двухпакаёвай кватэры ў пяціпавярховіку недалёка ад станцыі метро «Грушаўка». З усіх дзяцей Алены Іосіфаўны цяпер жывая толькі сястра Пятра Марыя Сцяпанаўна. Яна жыве ў адной з вёсак у Гродзенскай вобласці і нічога не ведала аб махінацыях брата — жанчына не бачыла яго каля 30 гадоў.

— Мама памерла ў 1988 годзе. Яна жыла ў брата ў Мінску, а калі ён звар'яцеў, я яе забрала да сябе. Брат злаваўся на яе, яна з-за яго часта плакала. Я паглядзела, што ёй там дрэнна, і прыехала па яе, дакладна ўжо не памятаю, у якім годзе гэта было. Калі памерла, я сама яе пахавала і помнік паставіла. Яе магіла ў мяне ў вёсцы на могілках, — распавядала нам пенсіянерка. — Брат нават не ведае, дзе і калі яна пахавана, бо не прыязджаў у вёску ўжо больш за 30 гадоў.

Таксама Марыя Сцяпанаўна казала, што ў Пятра ёсць дзеці.

Аляксандра Квіткевіч, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930