Знайсці
04.09.2018 / 14:344РусŁacБел

Лукашэнка даручыў яшчэ падумаць над кандыдатурамі пасла ў Расіі 

Аляксандр Лукашэнка быў праінфармаваны аб кандыдатурах на пасаду новага пасла Беларусі ў Расіі. Аб гэтым па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы расказаў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, піша БелТА.

«Прэзідэнту выкладзены прапановы па некаторых кандыдатурах на пасаду пасла Беларусі ў Расіі. Нейкія кандыдатуры прэзідэнт ацаніў станоўча. Але разам з тым даручыў дадаткова падумаць над іншымі варыянтамі», — сказаў міністр.

Папярэдні пасол у Расіі Ігар Петрышэнка нядаўна быў прызначаны на пасаду віцэ-прэм'ера.

Чакаецца таксама прыезд у Беларусь новага пасла Расеі Міхаіла Бабіча. Акрамя гэтай пасады, ён прызначаны і спецпрадстаўніком прэзідэнта Расіі па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю. «Дата была абвешчаная, па-мойму, паслом Сурыкавым, што ён (Міхаіл Бабіч) плануе прыбыць сюды дзесьці ў пачатку верасня», — адзначыў Уладзімір Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930