Знайсці
04.09.2018 / 14:1269РусŁacБел

Пратэстанцкія цэрквы Беларусі просяць Лукашэнку забараніць ЛГБТ-прапаганду

15 жніўня быў падпісаны і накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта сумесны зварот Біскупаў Евангельскіх Аб’яднанняў цэркваў Беларусі да прэзідэнта аб пазіцыі і стаўленні евангельскіх хрысціянаў да пачашчэння, на іх думку, фактаў прапаганды ЛГБТ-культуры ў беларускім грамадстве і сярод моладзі. Пра гэта паведамляе gospel.by.

Зварот падпісалі біскуп Аб’яднанай царквы хрысціян веры евангельскі Сяргей Цвор, біскуп Саюзу евангельскіх хрысціян-баптыстаў Леанід Міховіч, біскуп Аб’яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля Леанід Вараненка і біскуп Цэркваў хрысціян-адвентыстаў сёмага дня Вячаслаў Бучнеў.

Зварот таксама ўтрымлівае ў сабе падтрымку прапановы прыняцця Закона аб забароне ЛГБТ-прапаганды сярод дзяцей, падлеткаў і моладзі.

«Мы прапануем разгледзець пытанне прыняцця закона аб забароне прапаганды гомасексуалізму і іншых формаў нетрадыцыйных сексуальных паводзінаў, перш за ўсё сярод непаўналетніх, вызначаючы сям’ю як законны саюз аднаго мужчыны і адной жанчыны з народжанымі дзецьмі і дзецьмі пад апекай. З’яўленне Закона аб забароне прапаганды гомасексуалізму і іншых формаў нетрадыцыйных сексуальных паводзінаў дасць магчымасць не дапускаць прапаганды і навязвання сексуальнай разбэшчанасці ў грамадстве, асабліва сярод дзяцей і моладзі, а таксама абароніць права бацькоў на выхаванне дзяцей у маральна здаровым асяроддзі», — гаворыцца ў звароце.

Біскупы ўпэўненыя, што пазіцыя евангельскіх вернікаў краіны, якіх у Беларусі налічваецца больш за 1200 абшчын, будзе прынятая да ўвагі кіраўніцтвам дзяржавы.

krynica.info

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера