Знайсці
04.09.2018 / 13:243РусŁacБел

Гурэнка можа пакінуць мінскае «Дынама»

Прессбол

Па звестках pressball.by, галоўны трэнер мінскага «Дынама» Сяргей Гурэнка ў хуткім часе можа пакінуць сталічны клуб.

Пра гэта паведамілі некалькі не звязаных адна з адной крыніц.

Сярод магчымых пераемнікаў Гурэнкі называюць Уладзіміра Жураўля, які ў ліпені скасаваў кантракт з карагандзінскім «Шахцёрам». Зрэшты, у размове pressball.by Уладзімір Іванавіч гэтую інфармацыю абверг.

На дадзены момант мінчукі дзеляць у чэмпіянаце Беларусі другое месца з «Віцебскам» і «Шахцёрам» - ва ўсіх каманд па 41 пункце. Пасля паражэння ад «Зеніта» (1:8) і вылету з Лігі Еўропы каманда Сяргея Гурэнкі таксама саступіла «Гарадзеі» (0: 2), а затым згуляла ўнічыю з «Гомелем» (0:0). Аднак у заключным туры перад паўзай на матчы зборных дома адолела «Нёман» (1:0).

Раней паведамлялася, што мінскае «Дынама» можа змяніць уласніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера