Знайсці
04.09.2018 / 23:2538РусŁacБел

Коммерсант: Масква стамілася ад Лукашэнкі

Палітычны аглядальнік расійскага выдання «Коммерсант» Дзмітрый Дрызе лічыць, што Масква не хоча абрання Лукашэнкі на чарговых выбарах у 2020 годзе.

Аўтар уплывовага расійскага выдання «Коммерсант» піша, што ў апошнія два тыдні вакол Беларусі і асабіста Аляксандра Лукашэнкі з'явілася шмат розных чутак. Напрыклад, што Лукашэнка ўжо не той, а ў рамках апошняй сустрэчы з Пуціным у Сочы абмяркоўваўся працэс перадачы ўлады ў Беларусі.

Дрызе звяртае ўвагу, што менавіта ў дні яго візіту быў узгоднены і прызначаны новы пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч — сілавік з рэпутацыяй «ястраба». А перад гэтым Лукашэнка жорстка крытыкаваў Расію і наганяў жах на падначаленых.

Аглядальнік папулярнага расійскага выдання мяркуе, што за 24 гады Масква стамілася ад Лукашэнкі і даваць грошы для яго больш не жадае:

— Магчыма, яму пастаўлены жорсткі ультыматум. І, мяркуючы па ўсім, Расіі не вельмі падабаецца фармат перадачы ўлады ў спадчыну,

— піша Дрызе.

Аглядальнік мяркуе, што з-за гэтага Лукашэнка нервуецца і сваімі апошнімі дзеяннямі імкнецца паказаць падначаленым, што нібыта трымае сітуацыю пад кантролем. Але імаверна, што ўладу давядзецца ўсё-такі аддаць, хай нават фармальна, падсумоўвае «Коммерсант».

ММ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930